banner1 banner1 banner1

26.03.2008

Бэрлін: акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю

11:44, — Палітыка

Учора ўвечары ў Бэрліне ля будынку беларускай амбасады адбылася акцыя ў падтрымку Беларусі.

Яе ўдзельнікі — актывісты “Міжнароднай амністыі” — нагадалі, што ў гэты дзень 90 гадоў таму была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка і што ў гэты ж дзень два гады таму за ўдзел у мірнай акцыі быў арыштаваны экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. Удзельнікі акцыі ля беларускай амбасады патрабавалі неадкладна вызваліць беларускага палітвязьня.

“Мы прынесьлі да амбасады шмат пэтыцыяў з подпісамі аб вызваленьні гэтага беларускага палітыка, пра лёс якога ведаюць у Нямеччыне. Таксама мы падрыхтавалі да гэтай акцыі шмат фотаздымкаў, дзе нашы суайчыньнікі стаяць з расьцяжкамі і плякатамі “Свабоду Казуліну!” Усе гэтыя лісты і пэтыцыі мы хацелі ўручыць непасрэдна супрацоўнікам амбасады, аднак да нас ніхто ня выйшаў. Нам перадалі, што мы мусім усё гэта кінуць у скрыню.

Шчыра кажучы, падобная няветлівасьць беларускіх дыпляматаў нас уразіла. Хаця гэта пакрысе становіцца і звыклым. Мы наўмысна праінфармавалі беларускую амбасаду пра сваю дэманстрацыю і пра жаданьне перадаць нашы патрабаваньні камусьці зь іх непасрэдна”, -- паведаміў «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў акцыі, праваабаронца, студэнт Бэрлінскага вольнага ўнівэрсытэту Бэрнт Шульцэ.

Паводле Бэрнта Шульцэ, падобныя акцыі 25 сакавіка ў Нямеччыне сталі традыцыйнымі.

“Мы ведаем, што ў часе дэманстрацыяў на Дзень Волі ў Беларусі адбываецца шмат затрыманьняў, фактаў зьбіцьця ды арыштаў. Сярод патрабаваньняў “Міжнароднай амністыі” да беларускіх уладаў — забесьпячэньне беларускім грамадзянам такіх базавых правоў, як свабода слова і свабода сходаў”, -- паведаміў праваабаронца.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5735)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5152)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4893)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4843)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4708)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4660)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4562)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4380)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4227)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4078)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку