banner1 banner1 banner1

27.03.2008

Да турмы на Акрэсьціна прыходзяць людзі

11:00, — Палітыка

Учора ў Менску да арыштаў і штрафаў былі асуджаныя 70 удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі. Да турмы на вуліцы Акрэсьціна ідуць сваякі і сябры палітычных зьняволеных, якія былі затрыманыя на сьвяткаваньні 90-годзьдзя БНР 25 сакавіка, а таксама напярэдадні гэтага дня.

З людзьмі размаўляе карэспандэнт “Радыё Свабода”:

Карэспандэнтка: “Каго вы тут шукаеце?”

Юначка: “Мяне зваць Рыта. Мы прыйшлі сустракаць сябра. Яго забралі і далі трое сутак за тое, што раздаваў газэты, прысьвечаныя 25 сакавіка”.

Юнак: “Мяне зваць Алесь. Мы з грамадзянскага руху “За свабоду”.

Карэспандэнтка: “Як прайшло 25 сакавіка для сяброў вашага руху”.

Юначка: “Затрымалі аднаго блізкага нашага сябра, але адпусьцілі, бо ён непаўнагадовы. А вось з другім ня ведаем, дзе ён і што зь ім. Мы здолелі зь ім зьвязацца, пакуль тэлефон ня быў адключаны. Ён паведаміў, што ў яго ўсё добра, што настроены па-баявому. Толькі дзьве рабрыны зламаныя, а так усё добра”.

Юнак: “Вінаградаў Павал Юр’евіч. Прыйшоў праведаць свайго сябра, робім агульную справу, вось і прыйшоў. Кепска, што ўсё так адбываецца. У людзей сумны настрой, усе кволыя”.

Карэспандэнтка: “Але ж вы бадзёрыя”.

Юнак: “Я-та бадзёры, хоць, праўда, супраць мяне распачатая крымінальная справа за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. А так – усё нармалёва”.

Карэспандэнтка: “Як вас зваць і ці не асьцерагаецеся вы займацца такімі грамадзка-палітычнымі справамі”?

Юнак: “Павал. Мы проста моладзь, якая хоча жыць інакш, па-новаму”.

Карэспандэнтка: “Ці ўдзельнічалі вы ў падзеях 25 сакавіка”?

Юнак: “Удзельнічалі, канечне. Тое, што адбывалася 25 сакавіка – гэта ўвогуле бандытызм. Як заўжды, улада паказвае сябе ня з самага лепшага боку. Што яна ні на які дыялёг ня пойдзе і толькі ўсімі кіпцюрамі будзе ўтрымлівацца на гэтых пазыцыях.

Юнак: “Мяне зваць Аляксей. Я думаю, што ў нас адбываецца поўнае беззаконьне і беспакаранасьць. Калі такое сьвята, вельмі важнае ўлада не дае магчымасьці правесьці мірна, то я нават ня ведаю што гэта будзе далей”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5747)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5161)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4916)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4858)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4717)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4674)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4570)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4404)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4313)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4134)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку