9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Карэтнікаў: «Адчуў удар дубінкай. Магчыма, ёй мне й расьсеклі галаву»

4

Актывіста арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава так зьбілі амапаўцы на акцыі ў Дзень Волі, што ў шпіталі яму зашывалі рану на галаве.

“Спрабавалі зьбіць мяне з ног. Білі ззаду, білі накладнымі пальчаткамі... Адчуў удар дубінкай. Магчыма, ёй мне й расьсеклі галаву. Спэцназаўцы паводзілі сябе ня тое, што ня як афіцэры, а ўвогуле не па-мужчынску. Таму што яны зьбівалі жанчын, зьбівалі дзяцей... Білі ззаду. Гэта было папросту па-шакальску”, -- распаавёў актывіст “Радыё Свабода”.

У судах высьветлілася, што затрымлівалі людзей салдаты ўнутраных войскаў з Гомеля і Магілёва. Пад час судовых працэсаў сваякам арыштаваных не ўдалося перадаць ім цёплыя рэчы і харчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках