Павал Марозаў: Справа «Мультклуба» патрэбна, каб праводзіць рэпрэсіўныя аперацыі
14:34, — Палітыка
Удалося звязацца з Паўлам Марозавым, які праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта “МультКлуб”. Зараз у Беларусі адбываюцца вобыскі ды затрыманні незалежных журналістаў і разам з гэтым з’явілася інфармацыя, што усіх затрымоўваюць па крымінальнай справе "МультКлуба".
-- Наконт гэтага выпадку я магу сказаць вельмі канкрэтна. Да тэлеканала “Белсат” мы с А.Абозавым не маем ніякага дачынення і не мелі з імі аніякіх зносін наконт “Мультклуба”. Мы зараз жывем і працуем у Эстоніі і ў нас свой медыяпраект. Але ж для нас гэтая інфармацыя вельмі істотна, бо дэманструе той факт, што для беларускай улады справа “Мультклуба” вельмі патрэбна, каб праводзіць рэпрэсіўныя аперацыі супраць інтэрнэт-актывістаў ды журналістаў. Таму яе зачыняць ніхто не плануе, а гэта сведчыць толькі аб тым, што рэальная небяспека для нас з А. Абозавым яшчэ існуе і ў родную краіну нам шлях пакуль забаронены, -- заявищ Марозазаў для сайта moladz.org.




