banner1 banner1 banner1

3.03.2008

Супраць зьбітага міліцыяй прадпрымальніка завялі крымінальную справу 3

18:35, — Палітыка

Супраць зьбітага міліцыяй прадпрымальніка завялі крымінальную справу

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча паводле 364 артыкула (гвалтоўныя дзеяньні супраць міліцыянта).

Сяргея Парсюкевіча затрымалі 13 студзеня ў Віцебску. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Менску 10 студзеня. Сяргея прывезьлі ў суд, дзе арыштавалі на 15 сутак. Падчас адбыцьця арышту яго зьбіў супрацоўнік турмы на вуліцы Акрэсьціна, але справу распачалі супраць яго самога, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадпрымальнік лічыць, што пракуратура можа абвінаваціць яго ў гвалтоўных дзеяньнях супраць міліцыянта ня толькі дзеля таго, каб вызваліць ад адказнасьці вінаватага ў зьбіцьці супрацоўніка міліцыі, але і каб запалохаць прадпрымальнікаў.

Нагадаем, 21 студзеня прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, знаходзячыся ў турме на Акрэсьціна, быў жорстка збіты адным з супрацоўнікаў цэнтру. “Калі б я не вырваўся і не паклікаў на дапамогу, мяне б забілі”, – сказаў пасьля вызваленьня прэс-цэнтру Хартыі’97 былы маёр міліцыі.

Паведамленне пра тое, што вінаваты ў збіванні міліцыянт сам абвінавачвае прадпрымальніка ў нападзе, Парсюкевіч пакаментаваў так: “Гэта 100-працэнтнае перавышэнне паўнамоцтваў, а значыць крымінальная адказнасьць. Вось і спрабуе выкруціцца”, - падкрэсліў ён.

“Я зьяўляюся актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху, даволі вядомы міліцыі і мясцовым спэцслужбам. Лічу, што гэтая крымінальная справа распачата ня толькі дзеля таго, каб абяліць міліцыянта, які мяне зьбіў, але й дзеля таго, каб узьдзейнічаць на іншых прадпрымальнікаў, каб яны не выяўлялі актыўнасьці”, - кажа актывіст прадпрымальніцкага руху.

4 сакавіка аб 11 гадзіне Сяргей Парсюкевіч павінен наведаць пракуратуру са сваім адвакатам. Ён не выключае, што сьледчы можа надаць яму статус абвінавачанага ў крымінальнай справе і абраць мерай стрыманьня арышт.

У пракуратуры патлумачылі, што вядзецца праверка матэрыялаў справы.

Візыт у пракуратуру Маскоўскага раёну прызначаны на той самы дзень, калі пракуратура Цэнтральнага раёну будзе перадаваць у суд крымінальную справу паводле аналягічнага артыкула супраць Андрэя Кіма.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6862)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6528)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6362)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5645)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5535)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4396)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4120)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3961)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3953)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3900)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку