9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША вернецца толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў?

3

Улады ЗША ўвязваюць вяртанне амерыканскага амбасадара ў Менск і беларускага ў Вашынгтон з неадкладным вызваленнем у Беларусі людзей, затрыманых на мінулым тыдні за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях апазіцыі, а таксама "палітвязняў, якія ўжо былі".

"Мы б віталі вяртанне абодвух амбасадараў, – сказаў ІТАР-ТАСС афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Чэйз Бімер. – Але вызваленне палітвязняў і арыштаваных – ключ да таго, каб ЗША і Беларусь пачалі прасоўвацца да рэальнага дыялогу".

На просьбу пракаментаваць вестку пра тое, што беларускі КДБ праводзіць праверку па выніках прафілактычнай аперацыі супраць групы асоб, якія дзейнічалі ў інтарэсах ЗША, амерыканскі дыпламат адказаў, што ўлады ў Менску "выкарыстоўваюць такога чыну сюжэты ў спробе апраўдаць для ўнутранай аўдыторыі свае неабгрунтаваныя дзеянні супраць ЗША". "Адсутнасць незалежных СМІ робіць немагчымым дакладнае асвятленне падзей", – дадаў Бімер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках