banner1 banner1 banner1

5.03.2008

Юры Шаўчук: «Калі ў мастака накіпіць, ён ідзе і пратэстуе» 8

10:41, — Культура

Расейскі рок-музыка, лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук растлумачыў, чаму ён удзельнічаў у пецярбургскім "Маршы нязгодных", які прайшоў 3 сакавіка. "Калі ў мастака (а я лічу сябе мастаком) накіпіць, ён ідзе і пратэстуе", – заявіў Шаўчук.

Як адзначае агенцтва "Новы рэгіён", якое публікуе інтэрв'ю з музыкам, расейская апазіцыя была прыемна здзіўленая ўдзелам Шаўчука ў "Маршы". Як паведаміў актывіст піцерскай забароненай арганізацыі НБП Андрэй Дзмітрыеў, вядомы рок-музыка прыйшоў на акцыю сам, без папярэдніх дамоўленасцяў.

Лідэр ДДТ пацвердзіў, што загадзя не ўзгадняў з аргкамітэтам "Маршу" свой удзел у акцыі, адзначыўшы пры гэтым, што не баіцца рэпрэсій з боку дзяржорганаў.

Шаўчук гаворыць, што яго не задаволіла правядзенне прэзідэнцкіх выбараў – яны былі не дэмакратычнымі. "Сёння "пераемнасць" у Расеі азначае манархію, а не дэмакратыю, пра якую ўсе гавораць. Тады хай улады скажуць, што ў нас у краіне манархія. Манархія, так манархія, але не пудрыце народу мазгі", – заяўляе музыка.

Ён таксама распавёў пра свае ўражанні: яму вельмі спадабаліся людзі. "У іх сапраўды душа баліць за краіну, як і ў мяне. Акрамя таго, я ў жаху ад таго, што адбываецца з Санкт-Пецярбургам. Санкт-Пецярбург – гэта жамчужына свету, я шмат паматаўся, мне ёсць, з чым параўнаць. Але на Неўскім праспекце шэсць дамоў былі знішчаныя. Горад блакаду перажыў. Фашысты яго менш зруйнавалі, чым цяперашнія службоўцы і бізнэсмэны", – гаворыць Шаўчук.

Лідэраў "Другой России" – Гары Каспарава і Эдуарда Лімонава – Шаўчук назваў шчырымі і сумленнымі людзьмі. "Яны не сядзяць у кустах, проста заяўляюць пра сваю пазіцыю. Гэта мне вельмі падабаецца. Таму, нягледзячы на некаторую рознасць у нашых поглядах, я іх вельмі паважаю", – заявіў Шаўчук. Як лічыць музыка, менавіта гэта і ёсць дэмакратыя: гавары, але пры гэтым давай выказацца свайму апаненту.

Напісаць каментар (8)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11504)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6750)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5249)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4864)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4184)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4124)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4040)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3788)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3322)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: