9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні Дня Волі ўлады праводзяць канцэрты «Мы – беларусы!»

8

Больш за 50 канцэртаў пройдзе па ўсёй Беларусі ў рамках грамадска-культурнай акцыі «Мы – беларусы!».

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Магілёве міністр культуры Беларусі Уладзімір Матвейчук. Ён сёння бярэ ўдзел у адкрыцці акцыі ў горадзе на Дняпры.

Па словах міністра, акцыя праводзіцца Міністэрствам культуры сумесна з аблвыканкамамі, Менскім гарвыканкамам і вядучымі творчымі калектывамі і выканаўцамі краіны. Яе мэта – шырокая прапаганда ў Беларусі і за мяжой духоўных і культурных каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сучаснага беларускага мастацтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў рэгіёнаў, а таксама ўмацаванне станоўчага вобразу Беларусі за мяжой.

Першы этап акцыі пройдзе з 4 сакавіка па 3 ліпеня і будзе ўключаць сольныя і зборныя канцэрты вядучых прафесійных музычных, харэаграфічных калектываў Беларусі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Свае праграмы прадставяць Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем Міхаіла Фінберга, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Пясняры", Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", Заслужаны калектыў Беларусі ансамбль "Сябры" і інш. А кульмінацыяй стане начны гала-канцэрт у сталіцы ля абеліска "Менск-горад-герой".

Паралельна ў траўні–жніўні ў рамках акцыі пройдуць гастрольныя канцэрты і спектаклі пад дэвізам "Мы з Беларусi" вядучых прафесійных калектываў і тэатраў краіны за мяжой. Ужо дасягнутыя папярэднія дамоўленасці наконт ўдзелу нашых творчых сілаў у розных культурных праграмах у Расеі, Украіне, Польшчы, краінах Балтыі.

Правядзенне другога этапу акцыі запланаванае на жнівень–кастрычнік. Будуць арганізаваныя вялікія дабрачынныя гала-канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў з Менска і рэгіёнаў у абласных цэнтрах і буйных гарадах. Канцэрты адбудуцца на адкрытых пляцоўках з прыцягненнем шырокай гледачовай аўдыторыі. Адначасова ва ўсіх раёнах будуць арганізаваныя выступы мясцовых творчых калектываў і выканаўцаў. Фіналам акцыі стане грандыёзная праграма ў аэрапорце "Менск-1" з прыцягненнем максімальна шырокага кола калектываў і выканаўцаў, якія ўзялі актыўны ўдзел у канцэртах акцыі ў рэгіёнах, удакладніў Уладзімір Матвейчук.

Пры гэтым ён дадаў, што падчас правядзення канцэртаў акцыі практычна выключаецца выкарыстанне фанаграм.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках