Гародня выбірае Еўразвяз (фота)
4
13:08, — Палітыка
Сотні сініх стужачак з'явіліся на вуліцах Гародні. Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" ўпрыгожылі імі слупы, агароджы, прыпынкі транспарту, крамы і рынкі ў цэнтры горада.
Увосень мінулага года, перад "Еўрапейскім Маршам", моладзевыя лідэры заклікалі насіць сінія стужкі ў знак падтрымкі еўрапейскага выбару Беларусі.









