banner1 banner1 banner1

5.03.2008

«The Times»: Беларуская культура не падпарадкоўваецца дыктатуры 3

13:32, — Культура

«The Times»: Беларуская культура не падпарадкоўваецца дыктатуры

Драма не можа быць больш палітычна запатрабаванай і надзённай, чым у працах беларускага «Свабоднага тэатра», піша брытанская «The Times».

Забаронены ў сваёй краіне, дзе ўсе афіцыйныя тэатры знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, тэатр праводзіць свае рэпетыцыі і спектаклі пад покрывам сакрэтнасці, яго пастаноўкі і само існаванне з'яўляюцца актам культурнага дэманстратыўнага непадпарадкавання.

У п’есе “Быць Гаральдам Пінтэрам”, якая ігралася па-расейску з ангельскімі субтытрамі, яны прэпаруюць працы Гаральда Пінтэра (Harold Pinter) для захапляльных рэзанансаў, упіхваючы аскепкі з вышчарбленымі бакамі сцэн і дыялогаў з яго п'ес паміж вытрымкамі з прамовы Пінтэра пры атрыманні Нобелеўскай прэміі і сведчанняў палітвязняў.

Непасрэдна пад партрэтам Пінтэра, з яго вачыма, якія пільна на вас глядзяць, сем артыстаў, апранутых у шэрыя касцюмы і кіраваныя рэжысёрам Уладзімірам Шчэрбанем, ствараюць кашмарны калейдаскоп цемры, святла і крывава-чырвоных плям. Іх рукі заплямленыя ў крывавы колер нібыта ад стыгматаў; іх рэплікі запоўненыя магутнай прабіўной агрэсіяй, і пагроза пінтэраўскай прозы становіцца бескампрамісна відавочнай. У сцэне з «Вяртання дамоў» (The Homecoming) акцёр пырскае сліной па ўсёй сцэне перад тым, як пагрузіць свой твар ў сабачую міску. Гутарка з «Былых часоў» (Old Times) ператвараецца з нарастальнай інтэнсіўнасцю ў допыт, і вільготны палец, якім водзіцца па боку куфля з-пад брэндзі, вырабляючы пры гэтым высокачастотны гук, ператварае з першага погляду нявінны аб'ект у крыніцу гуку, які трывожна нагадвае агонію.

Пад пластыкавай плёнкай чалавечыя фігуры курчацца і пакутуюць у супраціве жудаснай падзеі, узятай з «Прах да праху» (Ashes to Ashes), калі маленькіх дзяцей выхопліваюць з рук іх маці; аголеныя і напаўаголеныя ахвяры катаванняў з завязанымі вачыма, ахвяры, якія падвяргаюцца здзекаванням пры дапамозе адкрытага агню.

Другі спектакль, «Пакаленне Jeans», напісаная, пастаўленая і прадстаўленая заснавальнікам тэатра Міколам Халезіным, не так тэатральна, але гісторыя, расказаная нам, застаецца абсалютна захапляльнай. Аўтабіяграфічная пастаноўка даследуе адначасова і беларускую контр-культуру, якая прыняла джынсы і рок-н-рол у якасці сваіх сімвалаў, і асабісты досвед Халезіна па знаходжанні ў турме ва ўмовах клаўстрафобіі пасля дэманстрацыі пратэсту.

DJ Лаўраў Бержанин, які прысутнічае на сцэне, ужывую выконвае кампазіцыі Led Zeppelin і The Rolling Stones у той час, як Халезін распавядае пра сваё маладое захапленне фарцоўкай на чорным рынку, яго акты адкрытага супраціву ўладам і асабістага эмацыйнага «ралакоста». Ён тлумачыць як у Беларусі джынсы сталі сімвалам свабоды – «маленькім кавалачкам Амерыкі і Брытаніі». Здаецца, што стыль яго гульні мог бы быць больш дынамічным, або ён выкарыстоўваць большую разнастайнасць тэатральных прыёмаў, але тут менавіта сама гісторыя ўзнагароджвае вашу ўвагу. Два гэтыя спектаклі ў комплексе прапаноўваюць вам рэдкую магчымасць убачыць палітычнае мастацтва ў сапраўдным дзеянні.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5241)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5069)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4627)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4524)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4457)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4219)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4193)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Один день в Минске: почти детектив (3720)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3641)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3383)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: