banner1 banner1 banner1

6.03.2008

«Невыязны» Шчукін прабраўся ў Нямеччыну праз Расею важная навіна 33

10:07, — Палітыка

За межы Беларусі не выпускаюць былога дэпутата Вярхоўнай Савета Валерыя Шчукіна. «Невыязны» Шчукін не змог вылецець у Нямеччыну з Менска і вылецеў туды праз Расею.

Вядомы праваабаронца напісаў ліст генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з просьбай прыцягнуць да адказнасці тых, хто пазапраўна ўнёс яго ў банк дадзеных невыязных асоб.

«Гэтымі днямі спрабаваў цалкам легальна перасекчы беларускую мяжу – мяне запрасілі ў Нямеччыну, – распавёў Валеры Шчукін «Белорусскому партизану». – Аднак памежнікі не выпусцілі з краіны – сказалі, што маё прозвішча значыцца ў спісе тых, каму забароненае пакідаць межы Беларусі.

Не ведаю, на якіх падставах мне забароненае выязджаць за мяжу. Ніякіх «грахоў» за мной не лічыцца. Больш за тое: у канцы мінулага года мне паставілі дазваленчы штамп на выезд – калі б былі нейкія запазычанасці перад дзяржавай, то гэтага штампа не было б».

Варта адзначыць, што ў Нямеччыну Валеры Шчукін усё ж прыехаў. Праз Расею.

«Беларускія памежнікі былі, мякка кажучы, вельмі здзіўленыя, убачыўшы мяне, калі я вяртаўся на радзіму, бо паводле іх спісаў я застаўся ў Беларусі! – гаворыць Шчукін. – Аднак не ўпусціць мяне яны не маглі… Натуральна, я напісаў ліст на імя генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай разабрацца ў сітуацыі і пакараць вінаватых. Чакаю адказу…».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ўлады не выпускаюць за мяжу прадстаўнікоў апазіцыі. Так, невыязным стаў старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька. Некалькі разоў не выпускалі ў Польшчу Анжаліку Борыс. Штамп у пашпарце, зроблены, дарэчы, з двума памылкамі, ператвараецца ў інструмент застрашвання апазіцыі.

Напісаць каментар (33)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (9634)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5756)

18.07, 10:06, — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4969)

18.07, 8:14, — Грамадства

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4396)

18.07, 13:37, — Грамадства

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4358)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (3901)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Беспредел на фоне беспредела (3857)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (3730)

22.07, 15:53, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3440)

22.07, 16:16, — Палітыка

Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску (3086)

18.07, 15:48, — Спорт

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: