9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вольны горад» супраць «Ленінскага кліча»

Чавускі раённы суд прыпыніў разгляд грамадзянскай справы супраць крычаўскай раённай газеты «Ленинский клич» да атрымання вынікаў лінгвістычнай эспертызы.

Адвакатка з боку зыскоўцаў Кацярына Маліноўская заявіла хадайніцтва аб прызначэнні лінгвістычнай эспертызы тэксту, што стаў нагодай для зыску. Экспертыза закліканая высветліць, ці ўтрымліваюць тэксты бяздоказныя негатыўныя характарыстыкі зыскоўцаў, і ці магчыма правесці аналогію паміж пэрсанажамі публікацый і заяўнікамі прэтэнзій.

Суддзя Алена Каролька вырашыла задаволіць хадайніцтва і прыпыніць вытворчасць па справе да атрымання вынікаў эксперызы.

У канцы лістапада 2007 г. Сяргей Няроўны і заснавальнік гэтага выданьня Уладзімір Кудраўцаў падалі зыск да рэдакцыі газеты «Ленинский клич» аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў на суму 10 млн. рублёў. Зыск тычыцца некалькіх сатырычных публікацый у дзяржаўнай «раёнцы».

Першапачаткова слуханні па зыску распачаліся ў судзе суседняга Чавускага раёна — нібыта з прычыны вялікай загружанасці крычаўскіх суддзяў. Але па просьбе С. Няроўнага Магілёўскі абласны суд перанёс разгляд справы ў Крычаў — па месцы прапіскі зыскоўцы і адказчыка.

Першае судовае паседжанне па зыску адбылося 17 студзеня, аднак слуханні перанеслі з-за адсутнасці галоўнай адказчыцы — рэдактаркі «Ленинского клича» Таццяны Іўкінай.

3 сакавіка слуханні аднавіліся. Суд устанавіў, што гумарэскі пісалі рэдактарка газеты Тацяна Іўкіна, яе намеснік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты выдання Аляксандар Гаўрыленка ды Аляксей Іваноў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках