Расейскі МЗС у істэрыцы
11- 1.04.2008, 12:05
Уступленне Украіны ў НАТА негатыўна адаб'ецца на агульнаеўрапейскай бяспецы і на стасунках Кіева з Масквой, заявіў статс-сакратар, намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін.
"Уступленне Украіны ў НАТА пацягне глыбокі крызіс у расейска-ўкраінскіх стасунках. Гэта адаб'ецца на агульнаеўрапейскай бяспецы. Таму выбар павінен рабіць і Захад, якія стасункі з Расеяй адказваюць іх інтарэсам", – сказаў Карасін, выступаючы ў аўторак на парламенцкіх слуханнях у Дзярждуме па пытаннях расейска-ўкраінскіх стасункаў і выкананні абавязальніцтваў па "вялікай дамове" РФ і Украіны.
Дыпламат адзначыў, што магчымае далучэнне Кіева да НАТА патрабуе змянення акцэнтаў у гарантаванні ўласнай бяспекі Расеі.
"Наша палітыка па дачыненні да Украіны будзе паважлівай, але выбудоўваць яе мы будзем адносна далейшых крокаў Украіны", – сказаў намеснік кіраўніка МЗС РФ.
Паводле яго слоў, Расея і Украіна застаюцца адзін для аднаго найважнейшымі партнёрамі, і назапашаны досвед двухбаковых стасункаў падахвочвае да рашэння надзённых праблем на ўзаемавыгаднай аснове.
Дэпутаты маюць намер паводле вынікаў слуханняў вырашыць, пралангаваць Дамову аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве. 1 красавіка 2008 года спаўняецца дзевяць гадоў з дня ўступлення ў сілу расейска-ўкраінскай Дамовы аб дружбе. Тэрмін яго дзеяння мінае праз год.
Паводле вынікаў слуханняў прапаноўваюцца розныя варыянты рэкамендацый, у тым ліку і падаўжэнне Дамовы па выніках перамоваў аб занясенні ў яго неабходных дадаткаў і змяненняў.
Адзін з варыянтаў рэкамендацый прадугледжвае "падаўжэнне Дамовы толькі пры ўмове адначасовай і пазачарговай пралангацыі расейска-ўкраінскіх пагадненняў аб статусе і ўмовах знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны на новы 20-гадовы тэрмін (у выпадку далучэння Украіны да плану дзеянняў па ўступленні ў НАТА - ПДЧ НАТА)".
Шэраг парламентарыяў таксама лічаць, што Расея павінна выйсці з Дамовы ў выпадку далучэння Украіны да ПДЧ НАТА.