banner1 banner1 banner1

1.04.2008

Па справе Андрэя Кіма прызначана новае слуханьне 7

16:38, — Палітыка

Па справе Андрэя Кіма прызначана новае слуханьне

Сёньня на працэсе Андрэя Кіма судзьдзя аб'яднала дзьве справы ў адну, і таму будзе прызначана новае слуханьне па фактычна новай справе.

Судовы працэс над грамадзкім актывістам Андрэем Кімам пачаўся а 14 гадзіне ў Цэнтральным раённым судзе Менску. Падтрымаць яго прыйшлі праваабаронцы, паплечнікі, палітыкі (Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч ды іншыя). Прысутнічалі таксама прадстаўнікі амэрыканскай амбасады і АБСЭ, паведамляе «Радыё Свабода».

У судовую залю здолелі прайсьці далёка ня ўсе з тых, хто прыйшоў падтрымаць Кіма – астатнія заставаліся ў калідорах судовага будынку і на вуліцы. У клетку для падсудных прывялі Андрэя Кіма. На ім была надзетая майка з надпісам «Где дух господний, там свобода». Прыблізна ў 14.20 у залю ўвайшла судзьдзя і працэс пачаўся.

Адкават Кіма заявіла хадайніцтва, каб яе падабароннаму зьмянілі меру стрыманьня.

Дзяржаўны абвінаваўца, памочнік пракурора Цэнтральнага раёну Лук'яноў заявіў хадайніцтва, каб дзьве справы аб'ядналі ў адну. Нагадаем, Кіма абвінавачваюць ва ўжываньні гвалту падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня, а таксама ў крымінальнай справе, распачатай пракуратурай за нібыта масавыя беспадаркі ў часе акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Судзьдзя Алена Ільіна задаволіла згаданае хадайніцтва.

Працэс над Андрэем Кімам праходзіў у будынку, дзе ён вучыўся -- ў Беларускім ліцэі, пазьней закрытым уладамі, у ім цяпер знаходзіцца суд Цэнтральнага раёну Менску

Андрэя Кіма ўжо болей за два месяцы трымаюць за кратамі ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Калі суд прызнае актывіста вінаватым ва ўжываньні гвалту падчас мітынгу прадпрымальнікаў альбо ў стварэньні такой пагрозы, яго могуць пакараць двума гадамі зьняволеньня. Андрэй Кім вінаватым сябе не прызнае.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7434)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6858)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6655)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5939)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5908)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4826)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4594)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4484)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4410)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4201)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку