banner1 banner1 banner1

1.04.2008

Беларускія дыпламаты ў Брусэлі хаваюцца ад пікетчыкаў (Фота)

18:21, — Палітыка

Ад мінулага тыдня працягваюцца акцыі пратэсту супраць гвалтоўнага разгону дэманстрацыі ў Дзень Волі ў Менску і рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў супраць дэмакратыі і беларускай нацыянальнай культуры.

Чарговы пікет каля будынку амбасады Беларусі ў Брусэлі адбыўся ў панядзелак 31 сакавіка. Актывісты, нават з дапамогай паліцыі, так і ня здолелі перадаць сваю пэтыцыю ў амбасаду Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Напярэдадні пікету актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі, і падтрымаць акцыю прыйшлі таксама жыхары Брусэлю. Спроба перадаць пэтыцыю супрацоўнікам амбасады скончылася безвынікова, нягледзячы на намаганьні як маніфэстантаў, так і паліцыі.

«Беларуская дыяспара ў Каралеўстве Бэльгія заяўляе рашучы пратэст супраць масавага зьбіцьця беларускіх грамадзянаў, што мела месца падчас сьвяткаваньня Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Менску.

Антыбеларуская палітыка вынішчэньня нацыянальнае памяці, мовы і культуры, што праводзіць урад спадара А. Лукашэнкі, з кожным годам робіцца ўсё больш цынічнай і брутальнай», – гаворыцца ў тэксьце пэтыцыі.

Беларуска-эўрапейскае задзіночаньне заклікае: «Нагадваем чынавенству, якое прыслугоўвае акупацыйнаму рэжыму Лукашэнкі, пра непазьбежную адказнасьць за зьдзек над Беларускім народам, парушэньне Канстытуцыі і здраду Беларускай Дзяржаве. Угаворваем усімі магчымымі спосабамі вяртаць на Беларусі законнасьць і вяршэнства гарантаваных Канстытуцыяй правоў чалавека».

Як паведаміў “Радыё Свабода” арганізатар пратэстаў Зьміцер Піменаў, акцыі будуць працягвацца, але ўжо ў іншай форме, бо яшчэ да пачатку кожнага пікету амаль усе супрацоўнікі амбасады з’яжджаюць “па вельмі важных справах”:

“У панядзелак супрацоўнікі паліцыі нам паведамілі, што для таго, каб працягваць акцыю, патрэбны дазвол бургамістра.

Калі раней паліцыянты званілі ў дзьверы амбасады і спрабавалі размаўляць з супрацоўнікамі, дык сёньня яны заявілі, што рабіць гэтага ня будуць, бо абураныя непаважлівымі дзеяньнямі апошніх у адносінах да беларусаў і бэльгійскай паліцыі. Тым больш, калі ў амбасадзе нікога не застаецца, апрача сакратароў, няма сэнсу стаяць насупраць з патрабаваньнем прыняць пэтыцыю ні паліцыянтам, ні нам”.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11335)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6628)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5157)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4807)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4244)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4148)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4097)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4012)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3753)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3278)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: