Сяргей Абразоўскі: «Гэта не суд, а звычайная расправа»
3- 10.04.2008, 13:18
Сёньня ў 14 гадзін ў судзе Пухавіцкага раёну пачнецца працэс над жыхаром пасёлка Дружны Сяргеем Абразоўскім.
Яго вінавацяць у арганізацыі недазволенага мітынгу пратэсту супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці ядахімікатаў. Спадару Абразоўскаму пагражае да 15 сутак арышту, паведамляе «Радыё Свабода».
Паводле спадара Абразоўскага, на суд прыйдуць ягоныя паплечнікі, “Сярод нас дастаткова людзей, якія гатовыя адстойваць свае грамадзянскія і канстытуцыйныя правы. Гэта не суд, а расправа. Мяне абвінавачваць у арганізацыі. Але сапраўдны арганізатар -- намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі Іван Бамбіза, гэта ён загадаў арганізаваць сход грамадзян да 21 сакавіка Менскаму абласному выканкаму, Пухавіцкаму райвыканкаму і ўсім зацікаўленым. Ягоныя саўдзельнікі – мясцовыя ўлады і судзьдзі, якія забаранялі нам правядзеньне пікетаў і мітынгаў. Людзі выйдуць на мітынг без дазволу, калі ім увесь час забараняюць”.