banner1 banner1 banner1

10.04.2008

У прадпрымальнікаў паадбіралі паляўнічыя стрэльбы 2

14:14, — Палітыка

Міліцыянты загадалі, каб актывіст прадпрымальніцкага руху Віктар Крываль з Узды прадаў свае паляўнічыя стрэльбы.

Сёньня Віктара Крываля выклікалі ў міліцыю і запатрабавалі прынесьці дзьве паляўнічыя стрэльбы і дакумэнты на іх, паведамляе “Радыё Свабода”.

Дакумэнты на стрэльбы былі ў парадку. Аднак міліцыянты загадалі, каб спадар Крываль цягам месяцу прадаў стрэльбы, іначай яго прыцягнуць да адказнасьці.

Міліцыянты з Узьдзенскага адзьдзяленьня міліцыі патлумачылі, што паводле закону, спадар Крываль пазбаўляецца права мець гэтую “зброю”. Яны гэта патлумачылі тым, што актывіст двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, меў спагнаньні, пасягаў на грамадзкі парадак і правасудзьдзе.

18-га лютага Віктар Крываль быў асуджаны на 15 сутак арышту нібыта за тое, што раздаваў улёткі зь інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў. Прадпрымальнік абвясьціў галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: