Узмацняецца кантроль на дарогах
8- 11.04.2008, 12:31
У Мінскай вобласці 12 і 13 красавіка будзе ладзіцца верталётнае патруляванне дарог. Апрача таго, будзе ўжыты няголасны кантроль за дарожным рухам на асноўных аўтамагістралях краіны з выкарыстаннем фотавідэафіксацыі
12 красавіка асаблівая ўвага будзе нададзена кірункам: Мінск – Валожын – Ашмяны – Мінск; Мінск – Лагойск – Плешчаніцы – Барысаў – Жодзіна – Смалявічы – Мінск. 13 красавіка: Мінск – Мар’іна Горка – Чэрвень – Беразіно – Смалявічы – Мінск; Мінск – Заслаўе – Дзяржынск – Стаўбцы – Узда – Мінск. З верталёта нарадам ДПС будзе паведамляцца пра правапарушэнні, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.
У дадатак, 12 і 13 красавіка будзе ладзіцца маштабная адпрацоўка ўсіх магчымых кірункаў па выяўленні грубых парушэнняў ПДР з прымяненнем прыбораў фотавідэафіксацыі, з актыўным няголасным кантролем за дарожным рухам. Пад асаблівым кантролем будуць аўтадарогі М1 (Брэст – Мінск – мяжа РФ), М6 (Мінск – Гродна), М9 (МКАД), М5 (Мінск – Гомель), Р58 (Мінск – Калачы – Мядзель), Р28 (Мінск – Маладзечна – Нарач).