banner1 banner1 banner1

11.04.2008

Пасля арышту дырэктара «Ждановічаў» беларускі тэнісны стол збяднеў

13:05, — Крымінал

Арыштаваны бізнэсмэн Яўген Шыгалаў быў не толькі старшынём савету дырэктараў гандлёвага дому «Ждановічы» і адным з лідэраў «Белай Русі», але і намеснікам старшыні Беларускай тэніснай асацыяцыі, якую ўзначальвае кіраўнік сталічнай выканаўчай улады Міхаіл Паўлаў.

У сувязі з гэтым анансаванае на 10 красавіка лёсаванне матчу Кубку Дэвіса Беларусь - Швейцарыя выклікала падвышаную цікавасць, піша «Салідарнасць».

Найбольш бачныя змены адбыліся на фуршэце. Звычайна сталы ламіліся ад страваў, цяпер жа было хоць і са смакам, але куды больш сціпла. Напрыклад, рэзка скараціўся асартымент слодычаў. Магчыма, рэальная прычына ў тым, што цяпер Беларусь гуляе не ў Сусветнай, а ўсяго толькі ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны, але пасля гучнага арышту Шыгалава кожная дэталь сімвалічная.

Як, напрыклад, і суцэльнае маўчанне Паўлава на цырымоніі лёсавання. Звычайна ён выступае з вітальнай прамовай, а тут усю цырымонію прасядзеў з непранікнёным тварам. Па сканчэнні лёсавання асобныя журналісты спрабавалі перахапіць “граданачальніка», але той з ходу пераадрасаваў іх да прэсавай службы.

У дадатак, у ратушы, дзе адбывалася імпрэза, адсутнічаў і абвешчаны міністр спорту Аляксандр Грыгораў. Хаця, магчыма, пасля паездкі ў В’етнам ён проста дагульвае адпачынак, а замены ў міністэрстве не знайшлося.

Уласна лёсаванне матчу, які адбудзецца 11 – 13 красавіка, адзначылася сенсацыяй: другім нумарам у беларусаў будзе не Уладзімір Ваўчкоў, а зусім малады Уладзімір Ігнацік. Капітан каманды гаспадароў Зміцер Татур заявіў, што гэта замена нечаканая: «Ад пачатку мы планавалі першыя два дні гуляць выпрабаваным складам – Мірны і Ваўчкоў, але давялося ладзіць замену. Падрабязнасці па ясных прычынах агучваць не буду.»

Магчыма, гэта тактычны крок, каб паберагчы сілы Ваўчкова на нядзелю, паколькі ў пятніцу лідэр швейцарцаў Станіслаў Ваўрынка амаль дакладна выйграе ў любога з беларусаў, і няхай ужо гарматным мясам стане 17-гадовы Ігнацік, чым 30-гадовы Ваўчкоў.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6815)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6489)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6346)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5614)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5507)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4198)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4098)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3948)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3927)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3858)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку