banner1 banner1 banner1

11.04.2008

Інвалідам замест працы прапануюць 8500 рублёў сацыяльнай дапамогі 10

13:23, — Грамадства

Баранавіцкіх інвалідаў пазбавілі канстытуцыйнага права на працу. Замест працы ім выдаюць “сацыяльную дапамогу” памерам 8 тысяч 500 беларускіх рублёў.

- Не магу зразумець, чаму людзі маўчаць аб такой праблеме. Мой сын-інвалід два гады атрымліваў штомесячны заробак у 8.500 рублёў. Добра, што ў яго ёсць жывыя бацькі. А як бы ён выжыў без іх? Як, назіраючы за гэтым, дзяржава можа казаць аб клопаце пра грамадзян? – наракае жыхар горада Валер.

Яго сын, інвалід 2-й групы, доўгі час не мог уладкавацца ў Баранавічах на працу, і толькі некалькі гадоў таму займеў магчымасць папрацаваць на камбінаце надомнай працы ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”. Але, паводле словаў бацькі, калі першы час сыну давалі дахаты працу прынамсі па шыццю навалачак, прасцінаў ці рукавіц (плата нават за такую працу складвала каля 50 тыс. рублёў на месяц), то пасля нават гэткай працы не стала, а маладзёну проста пачалі выплачваць штомесячна… па 8.500 рублёў, піша Bulletinonline.

- Майму сыну патрэбны грошы на ежу і лекі, сацыяльнай пенсіі памерам 120 тысяч на гэта відавочна нестае. Чаму ж яго пазбаўляюць магчымасці зарабіць, каб адчуць сябе нармалёвым чалавекам? – абураецца бацька.

- 8.500 рублёў мы насамрэч плацім той частцы працаўнікоў, якая не ахоплена працай. Гэта сума – сацыяльная дапамога. Працу мы ім прапануем, але яны з-за сваіх фізічных і псіхічных адметнасцяў не могуць прыдбаць належных навыкаў для выканання пастаўленай задачы, альбо з нейкіх іншых прычын адмаўляюцца, - сцвярджае дырэктар камбіната Іван Турчак. – Наша прадпрыемства не сацыяльная служба, задача камбіната – навучыць інвалідаў зарабляць грошы, таму паступова мы збіраемся выкараняць любое ўтрымальніцтва.

Паводле Івана Турчака, да пэўных праблемаў на камбінаце прывяло змяненне ў 1990-х гадах суадносінаў інвалідаў сярод усіх рабочых з 30 да 50 працэнтаў, што неабходна беларускім прадпрыемствам для атрымання льготаў на падатках. Папярэдняе кіраўніцтва камбіната было вымушана пільна і ў масавым парадку набраць новых супрацоўнікаў, сярод якіх аказаліся і тыя, якія працаваць практычна не могуць.

Як адзначае старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Жана Сасніцкая, праблема працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Баранавічах значна шырэйшая.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11650)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6809)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5309)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4898)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4224)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4145)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4067)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3817)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3364)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: