banner1 banner1 banner1

12.04.2008

Казуліна трымаюць у ізаляцыі важная навіна 17

15:16, — Палітыка

Казуліна трымаюць у ізаляцыі

Пад пагрозай зрыву аказалася доўгатэрміновае спатканьне палітвязьня Аляксандра Казуліна з дочкамі, якое раней плянавалася на 26 красавіка. Палітык знаходзіцца за кратамі з пачатку 2006 года. Яго вызваленьня патрабуе ўвесь сьвет.

Падчас апошняга наведваньня Аляксандра Казуліна адвакатам Зьмітром Гарачкам стала вядома, што адміністрацыя не дае дазволу на спатканьне ў гэты дзень. Міліцыянты тлумачаць адмову тым, што нібыта 26-га красавіка ня будзе вольнага памяшканьня для сустрэчы вязьня з дочкамі. Старэйшая дачка палітыка Вольга гэтак камэнтуе сытуацыю “Радыё Свабода”:

“У калёніі пра ўсё добра вядома. Людзі ведаюць, што тых, хто не зьбіраўся праводзіць спатканьне 26-га, прымушаюць скарыстацца менавіта гэтым днём, каб была прычына адмовіць бацьку, што нібыта няма вольнага памяшканьня”.

Паводле Вольгі Казулінай, гэта нібыта робіцца на загад зьверху пра максымальную ізаляцыю экс-кандыдата на прэзыдэнта ад кантактаў.

Пра фармальныя прычыны адмовы ў спатканьні дачка Аляксандра Казуліна запыталася ў лісьце да начальніка калёніі Віцьба-3 Віталя Агнісьцікава. Вольга нагадала, што апошняе доўгатэрміновае спатканьне са сваякамі ў яе таты было летась у лістападзе. Тады Аляксандр Казулін ў апошні раз бачыўся са сваёй жонкай Ірынай, якая памерла сёлета ў лютым.

Нагадаем, экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўжо два гады трымаюць ў віцебскай калёніі. Палітык пакараны на 5 гадоў зьняволеньня паводле суду за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў на Дзень Волі 25-га сакавіка 2006-га году.

Напісаць каментар (17)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5916)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5725)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4641)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3943)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3941)

3.10, 15:58, — Палітыка

Белорусские «выборы» взглядом украинских журналистов (3821)

29.09, 18:27, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3747)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3741)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3438)

3.10, 18:11, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3417)

6.10, 14:51, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: