banner1 banner1 banner1

14.04.2008

Праз Беларусь легалізуюць «ценявыя» капіталы? 4

15:47, — Эканоміка

Найбуйнейшы турэцкі апэратар мабільнай сувязі Turkcell заявіў, што мае намер набыць кантрольны пакет акцыяў беларускага дзяржаўнага апэратара сотавай сувязі «Бест». Крыху пазьней 11 красавіка Менск наведаў скандальна вядомы расейскі бізнэсмэн Уладзімер Брынцалаў.

Наколькі спрыяльны цяпер клімат для замежных інвэстыцыяў у Беларусі? Якія кампаніі і чаму інвэстуюць сёньня ў Беларусь? На пытаньні “Радыё Свабода” адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук

- Уладзімер Брынцалаў падчас свайго візыту ў Менск заявіў, што ў Беларусі вельмі добры клімат для інвэстыцыяў. Наколькі вы згодныя з сьцьвярджэньнем пра “спрыяльны клімат”?

- У Беларусі добры клімат для таго, што называецца “прыхватызацыяй”. Нашы ўлады, на жаль, ствараюць варункі не для ўсіх інвэстараў, ня робяць адкрытых конкурсаў і тэндэраў. Яны ствараюць ўмовы для кулюарных дамоўленасьцяў з людзьмі якія хацелі б мець манаполію на пэўных рынках. Брынцалаў – чалавек, які не цураецца некаторых тыпова расейскіх спосабаў вядзеньня бізнэсу, мае багаты досьвед дамоўленасьцямі з чыноўнікамі Расеі – таму ён гэтую зусім не эўрапейскую этыку вядзеньня бізнэсу пераносіць у Беларусь. А нашы беларускія чыноўнікі, галодныя да іншага ўзроўню даходаў, безумоўна пускаюць яго на наш рынак.

- Аналітыкі – некаторыя з захапленьнем, некаторыя з асуджэньнем – адзначаюць, што ёсьць толькі адна “кропка ўваходу” на беларускі рынак – гэта Аляксандар Лукашэнка. Тыя, хто гэта ўхваляе, сьцьвярджаюць, што ў гэтым якраз і ёсьць пэўны парадак, бо Лукашэнка ўсё кантралюе і не дае праводзіць нейкія сумнеўныя зьдзелкі. Як вы ставіцеся да такой формы прыватызацыі?

- Гэта ня мае ніякага дачыненьня да сапраўднага працэсу прыватызацыі, які мусіць быць празрыстым і даступным для ўсіх. Гэта “прыхватызацыя”, гэта намэнклятурны перадзел актываў для тых людзей, якія маюць нейкі доступ да Лукашэнкі альбо да тых, хто можа пакласьці дакумэнты на стол яму асабіста.

Калі ў Беларусь прыйдуць хаця б 2-3 карпарацыі з ста найбольшых кампаніях сьвету і яны заінвэстуюць сюды некалькі мільярдаў даляраў, тады можна будзе заяўляць, што інвэстыцыйны клімат пачаў мяняцца. А пакуль сюды прыходзяць структуры, якія не ўваходзяць нават у сотню ў сваім сэктары, і таму мне гэта вельмі нагадвае спробу легалізацыі сваіх капіталаў. Краіна, якая так сябе паводзіць, ня мае шанцаў зрабіцца канкурэнтназдольнай.

- Але іншыя скажуць: якая розьніца, якога колеру курыца, галоўнае, каб яна несла яйкі? Не прыходзяць першыя заходнія кампаніі, затое ідуць турэцкія, кітайскія, іранскія.

- Але мы хочам рабіць інавацыйны бізнэс, праводзіць мадэрнізацыю эканомікі. Калі нам прапануюць ня першы, а трэці гатунак, кампаніі з ня вельмі добрай рэпутацыяй – то гэта ня тая стратэгія, якая можа зрабіць Беларусь канкурэнтам нават у рэгіёне.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (9643)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5757)

18.07, 10:06, — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4970)

18.07, 8:14, — Грамадства

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4397)

18.07, 13:37, — Грамадства

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4360)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (3903)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Беспредел на фоне беспредела (3858)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (3730)

22.07, 15:53, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3441)

22.07, 16:16, — Палітыка

Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску (3086)

18.07, 15:48, — Спорт

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: