Гендырэктару ГД «Ждановічы» высунута абвінавачванне
16
15:01, — Крымінал
Генеральнаму дырэктару Гандлёвага дому "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву і затрыманым разам з ім асобам высунута абвінавачванне, паведамілі "Інтэрфаксу" у праваахоўных органах.
"Сёння следчы высунуў абвінавачванне гендырэктару ГД "Ждановічы", аднаму з яго намеснікаў і дзяржаўнаму службоўцу. Абвінавачванне высунута па ч. 3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамілі ў праваахоўных органах. Па словах суразмоўцаў агенцтва, "абвінавачванне было высунута ў следчым ізалятары".
Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава, 5 красавіка ў Менску былі затрыманы генеральны дырэктар ГД "Ждановічы", яго намеснік і дзяржаўны службовец.
У.Навумаў паведаміў, што гендырэктар знаходзіцца ў следчым ізалятары, у дачыненні яго была распачата крымінальная справа за незаконны захоп зямлі, а таксама па артыкуле 424 Крымінальнага кодэксу "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". "Затрыманы дзяржаўны службовец даваў дазвол на будаўніцтва", - удакладніў міністр.
Напісаць каментар (16)




