banner1 banner1 banner1

16.04.2008

Рэзалюцыя ПАРЭ заклікае да санкцый супраць рэжыма Лукашэнкі важная навіна 9

8:13, — Палітыка

Рэзалюцыя ПАРЭ заклікае да санкцый супраць рэжыма Лукашэнкі

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Ва ўхваленай рэзалюцыі ПАРЭ заахвочвае Эўразьвяз і ЗША да ўвядзеньня новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека.

У галасаваньні ўдзельнічала 69 дэлегатаў. За рэзалюцыю выказаліся 56 удзельнікаў галасаваньня, 11 чалавек прагаласавалі супраць і 2 чалавекі ўстрымаліся.

У рэзалюцыі Парлямэнцкая асамблея заклікае Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, а таксама адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала праваабаронцаў весьці ўлік ня толькі ахвяраў палітычна матываваных злоўжываньняў, але й вінаватых у такіх злоўжываньнях. Адначасна ва ўхваленай рэзалюцыі ПАРЭ заахвочвае Эўразьвяз і ЗША да ўвядзеньня новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека. ПАРЭ заахвочвае дзяржавы Рады Эўропы да далейшай падтрымкі беларускіх палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

У рэзалюцыі зьмешчаны таксама заклік да ўраду і Дзяржаўнай думы Расеі ў дыялёгу зь беларускімі ўладамі выступіць на баку палітзьняволеных і іншых ахвяраў палітычна матываваных злоўжываньняў.

Рэзалюцыя ПАРЭ прымалася пасля прэзэнтацыі справаздачы дэпутата Хрыстаса Пургурыдэса. У распаўсюджанай на сэсіі ПАРЭ справаздачы зазначаецца, што ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі цягам апошніх гадоў назіраюцца шматлікія злоўжываньні. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі зьніклі, мірных дэманстрантаў зьбівала міліцыя, законныя дзеяньні няўрадавых арганізацыяў былі ператвораныя ў злачынствы. Палітычныя апанэнты Аляксагдра Лукашэнкі сутыкаюцца з адвольнымі абвінавачаньнямі і несправядлівымі судовымі працэсамі.

Юрыдычны камітэт ПАРЭ заклікаў спыніць гэтую практыку, скасаваць несправядлівыя законы. У дакумэнце зьмяшчаецца наўпроставы зварот да беларускіх судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў з заклікам праявіць асабістую сьмеласьць, каб зьмякчыць эфэкты такога заканадаўства.

Выступаючы з заключным словам, аўтар дакладу Хрыстас Пургурыдэс падкрэсьліў: сам беларускі рэжым вінаваты ў ізаляцыі. На думку сп. Пургурыдэса, Рада Эўропы скампрамэтуе сябе, калі пойдзе на дыялёг з афіцыйным Менскам у той час, як беларускія ўлады парушаюць правы чалавека і ня выканалі асноўных патрабаваньняў аб'яднанай Эўропы.

"Наш абавязак як Рады Эўропы, – сказаў Пургурыдэс, – падтрымліваць апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць у краінах, дзе пануе дыктатура". Рэагуючы на рэзкую крытыку свайго дакладу з боку прадстаўнікоў Расеі, Пургурыдэс падкрэсьліў, што не прагучала нічога, што сьведчыла б пра няправільнасьць ці недакладнасьць фактаў, зьмешчаных у дакладзе.

Аўтар дакладу таксама прарэагаваў на рэпліку аднаго з расейскіх удзельнікаў абмеркаваньня, які заявіў, што Аляксандру Казуліну для таго, каб быць вызваленым, дастаткова падаць прашэньне аб памілаваньні і выканаць пэўную працэдуру. На думку Хрыстаса Пургурыдэса, Казулін не вінаваты і не павінен прасіць аб памілаваньні.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5991)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5790)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5442)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4738)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4009)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3989)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3790)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3778)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3481)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3304)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: