banner1 banner1 banner1

16.04.2008

Таццяна Цішкевіч: «Улады толькі мацуюць нашу салідарнасць і рашучасць» фатаздымкі 7

9:57, — Палітыка

Таццяна Цішкевіч: «Улады толькі мацуюць нашу салідарнасць і рашучасць»

Сярод удзельнікаў "Працэсу 14-ці", што паўстануць сёння перад судом Цэнтральнага раёну Менску - актывістка грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Таццяна Цішкевіч.

Таццяна вучылася ў Беларускім універсітэце фізкультуры на факультэце спартовых гульняў па спецыяльнасці "Конны спорт"; была выключана адтуль за грамадскую актыўнасць. У дэмакратычным руху з пачатку 2007 году. Некалькі разоў актывістку ў дні вулічных акцыяў збівалі супрацоўнікі АМАПу. Сёння Таццяна адказвае на пытанні сайту www.ucpb.org.

- Чаму ты абрала менавіта гэтую спецыяльнасць? Лібіш коняў? Што даюць табе зносіны з гэтымі жывёламі? Якая гісторыя зносінаў з конямі запомнілася табе больш за ўсё, каб яе хацелася пераказаць сябрам?

- Конны спорт развівае адвагу, рашучасць, скіраванасць і цягавітасць. Для мяне конь - гэта не жывёла, гэта сябра. Конь мае свой характар і тэмперамент, як і чалавек. Зносіны з гэтым сябрам даюць моцны станоўчы зарад энергіі, радасць, шчасце, любоў, гонар, разуменне, адрэналін... можна доўга пералічваць.

Цікавых і смешных здарэнняў вельмі шмат. Можна доўга распавядаць, як файна скакаць у полі навыперадкі, конна паплаваць улетку, пайсці ў шматдзённы паход на конях. Лепш, вядома, гэта ўсё паспытаць самім. Былі і невялікія праблемы. Аднойчы конь наступіў мне на нагу так, што давялося некалькі тыдняў хадзіць у гіпсе. Але ж у любым спорце свая рызыка.

- "На кані" - для цябе гэта сімвалізуе волю? Што ўвогуле для цябе воля?

- Воля - гэта ў тым ліку і тое, што пералічана вышэй. Гэта тыя эмоцыі, якія я маю ад свайго спорту. Але таксама гэта ўсё маё жыццё - сябры, удзел у кампаніі "Джынс за Свабоду", усведамленне таго, што магу наблізіць еўрапейскую будучыню нашай краіны. Бо воля - гэта калі не ты залежыш ад знешніх абставінаў, а, наадварот, калі ты можаш уплываць на іх.

- Пасля акцыяў, у якіх ты брала ўдзел, ты трапляла то ў лякарні, то "на суткі" адміністрацыйнага арышту. Твае сябры пэўна не раз у цябе пыталіся: "Навошта ты ідзеш на акцыі, якія нічога не змяняюць, і вынік якіх загадзя зразумелы?"

- Далёка не кожная акцыя, у якой я ўдзельнічала, сканчалася лякарняй ці суткамі. А калі ўсё ж такое адбываецца, - што зробіш? Не адыходзіць жа!

Пытанняў кшталту "Навошта ты ідзеш на акцыі?", мае сябры мне не задаюць, бо разумеюць, што толькі вулічны супраціў можа прынесці змены і волю. Пасля ўдзелу ў некалькіх акцыях чалавек робіцца больш упэўненым, рашучым і адважным. Ён разумее, што за справядлівасць трэба змагацца і часам ахвяраваць пэўнымі рэчамі. Галоўнае, чалавек разумее, што ён не адзін, што яго не кінуць у цяжкай сітуацыі. А салідарнасць вельмі важная ў нашай барацьбе, гэта тое, без чаго не будзе перамогі.

- Чаму цябе выключылі з інстытуту фізкультуры? Якія былі сапраўдныя прычыны, і якую фармальную нагоду знайшло кіраўніцтва тваёй ВНУ? Твае аднагрупнікі не спрабавалі цябе абараніць? Сярод іх ты не пачувалася белай варонай?

- З БДУФК мяне адлічылі 21 студзеня гэтага году. Першая фармулёўка адлічэння: "Няўчасная аплата". Потым перадумалі. Выявілася, што кіраўніцтва забыла прачытаць маю дамову з універсітэтам пра платнае навучанне, якая была парушана пры адлічэнні. У лютым склікалі камісію, параіліся і вырашылі, што трэба змяніць фармулёўку адлічэння. Зараз я адлічана згодна з правіламі ўнутранага распарадку за "адміністрацыйныя парушэнні, скіраваныя супраць грамадскага парадку і маральнасці".

Калі мяне адлічвалі, пакуль я знаходзілася на Акрэсціна, маім аднагрупнікам нічога не казалі пра гэтыа, а толькі бегалі з заклапочанымі тварамі па ўніверы, удаючы, што шукаюць мяне, распытваючы ўсіх, куды я знікла, хоць на пары не прыходзіла палова студэнтаў, і нікога гэта не хвалявала.

Белай варонай я сябе нідзе не адчуваю. Прынамсі, доўга.

- Як ты прыйшла ў дэмакратычны рух? Любоў да Беларусі, жаданне знайсці аднадумцаў, спроба самавыявіцца і самасцвярдзіцца? Альбо ўсё ж такі іншыя матывы? Як паставіліся да гэтага твае бацькі?

- У дэмакратычны рух я прыйшла праз знаёмства з цікавымі, вясёлымі і пазітыўнымі людзьмі. Гэта былі актывісты "Джынс за Свабоду!". Яны і дапамаглі мне зразумець і ўсвядоміць усю сітуацыю, у якой апынулася наша краіна. Я, вядома, ніколі не была прыхільніцай уладаў, але раней я нават не падазравала, што ў нас здзяйсняецца такое беззаконне, вэрхал і самаўпраўнасць.

Бацькі, мякка кажучы, не падтрымліваюць маіх перакананняў. У іх застаўся савецкі менталітэт. Без падтрымкі бацькоў вельмі цяжка. Асабліва падчас затрыманняў, "сутак", судоў, адлічэння.

Сваёй маму я ўжо запрасіла на суд 16-га - і пачула адказ: "Няма чаго мне болей рабіць! Не збіраюся з-за дзіцяці па судах цягацца!" Як заўжды...

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6032)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5405)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4966)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4384)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3907)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3859)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3671)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3630)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3328)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3266)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: