Затрыманні за ўлёткі пра парламенцкія выбары
13:26, — Палітыка
17 красавіка супрацоўнікі Веткаўскага РАУС (Гомельская вобласць) затрымалі актывістаў аргкамітэту па стварэнні руху "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага і Святаслава Шапавалава.
Як паведаміў БелаПАН Жукоўскі, яны распаўсюджвалі ў райцэнтры інфармацыйныя ўлёткі, у якіх паведамлялася пра хуткае правядзенне выбараў у "палату прадстаўнікоў". "Цяпер мы знаходзімся ў кабінеце начальніка мясцовай міліцыі Сяргея Натдочаева. Ставяцца да нас нармалёва. Начальнік РАУС тэлефануе ў Менск, не ведае, што з намі рабіць", - распавёў Жукоўскі.




