9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: Міжнародная дапамога Беларусі павінна быць абаронена ад злоўжыванняў рэжыма

15
Еўрапарламент: Міжнародная дапамога Беларусі павінна быць абаронена ад злоўжыванняў рэжыма

Еўрапарламент прызваў еўрапейскую супольнасць працягнуць аказанне дапамогі Беларусі ў рэабілітацыі рэгіёнаў, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі аб постчарнобыльскай сітуацыі ў Беларусі, якая прынятая па выніках канферэнцыі ў Еўрапарламенце 17 красавіка ў Брусэлі. У дакуменце падкрэсліваецца, што міжнародная дапамога Беларусі павінна быць абаронена ад злоўжыванняў рэжыма.

Як паведаміў БелаПАН ініцыятар канферэнцыі доктар медыцынскіх навук прафесар Юрый Бандажэўскі, які зараз пражывае ў Вільні, дэкларацыя таксама прызывае еўрапейскую супольнасць надзяліць асаблівую ўвагу становішчу ліквідатараў катастрофы.

У дакуменце падкрэсліваецца, што незалежныя каналы размеркавання фінансавай падтрымкі для рэабілітацыі забруджаных раёнаў Беларусі павінныя быць створаныя і абароненыя ад кантролю і злоўжывання гэтай дапамогай з боку аўтарытарнага рэжыма. Еўрапарламент прызваў Еўракамісію прыкласці неабходныя намаганні для забеспячэння празрыстасці і эфектыўнасці праектаў і фінансавай падтрымкі ЕС, накіраваных на Беларусь.

Еўрапарламент таксама прызваў урад Беларусі забяспечыць сацыяльныя гарантыі і медыцынскую дапамогу сваім грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыля. У дэкларацыі падкрэсліваецца, што насельніцтва краіны мае патрэбу ў дакладнай, вычарпальнай і недвухсэнсоўнай інфармацыі аб самой катастрофе і яе радыяцыйных наступствах.

У прынятым дакуменце адзначаецца неабходнасць для еўрапейскай супольнасці адсочваць і даследаваць наступствы Чарнобыля, якія ўплываюць на здароўе людзей і асяроддзе дзяржаваў-сябраў ЕС; вітаецца прапанова аб стварэнні ў Літве міжнароднага навукова-даследчага цэнтра "Экалогія і здароўе" з арганізацыяй міжнароднага сіндыката дапамогі ліквідатарам.

Разам з тым, як гаворыцца ў дэкларацыі, аўтарытарная сутнасць і палітыка самаізаляцыі рэжыма ў Беларусі стварае дадатковыя пераўшкоды эфектыўнаму пераадольванню постчарнобыльскіх наступстваў і не дазваляе пашырэнню супрацоўніцтва з ЕС па шырокім коле праблем.

Па словах Ю.Бандажэўскага, упершыню ў Еўрапарламенце ішла размова аб праве чалавека на абарону здароўя, якому нанесеная значная шкода ад працяглага радыяцыйнага ўздзеяння, выкліканага, у тым ліку, катастрофай на ЧАЭС.

"Канферэнцыя вызначыла канкрэтныя крокі па аказанні дапамогі людзям, пацярпелым ад наступстваў радыяцыі. Гэта — стварэнне цэнтра "Экалогія і здароўе", дзейнасць якога будзе накіраваная на падтрымку жыцця чалавека, і сіндыката дапамогі ліквідатарам, якія будуць адстойваць свае правы", — падкрэсліў вучоны.

У слуханнях прымала ўдзел дэлегацыя беларускай грамадзкасці: былы палітзняволены, пафесар Юрый Бандажэўскі, сябар аргкамітэту грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Міхаіл Марыніч, акадэмік Іван Нікітчанка, замстаршыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня грамадзкага аб’яднання «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандар Ваўчанін, юрыст Гары Паганяйла, а таксама супрацоўнікі беларускай амбасады ў Бельгіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках