Старшыня Звязу палякаў невыязная зь Беларусі
3
10:49, — Палітыка
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс мусіць заплаціць штраф у памеры 250$ і ня можа выяжджаць зь Беларусі.
Такое ж адміністрацыйнае пакараньне атрымаў таксама галоўны рэдактар часопіса «Magazyn Polski» Ігар Банцар. Польскія актывісты былі пакараныя за нязгоднае з правам заходжаньне ў памежнай зоне.
13 красавіка памежнікамі Гарадзенскага атраду ў Воранаўскім раёне ў вёсцы Радунь прыкладна ў 10 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманы лідэрка грамадскага аб’яднання “Звяз палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс, карэспандэнт часопіса “Магазін Польскі” Ігар Банцэр, кіроўца аўтамабіля і восем польскіх грамадзян.
Затрыманыя актывісты былі аформлены як парушальнікі памежнага рэжыму. У дачыненні трох грамадзян Беларусі былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.




