banner1 banner1 banner1

21.04.2008

Аляксандр Мілінкевіч: «Мы ўсё вырашым на паседжанні аргкамітэту» важная навіна 10

16:29, — Палітыка

Сёння ў Менгарвыканкаме адбылася сустрэча заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» з прадстаўнікамі ўладаў наконт правядзення акцыі 26 красавіка, прымеркаванай да гадавіны аварыі на ЧАЭС.

У Менгарвыканкаме сустрэліся некаторыя заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» Аляксандр Ваўчанін, Уладзімір Лабковіч, Ігар Рынкевіч, Алег Шапавалаў, Юрый Мілішкевіч і намеснік пракурора Менску Аляксей Стук, намеснік старшыні Менгарвыканкама па ідэалогіі Генадзь Курбека, намеснік старшыні Менгарвыканкама па грамадскай бяспецы палкоўнік Іван Мельнік.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 юрыст Ігар Рынкевіч, які прысутнічаў на сустрэчы ў Менгарвыканкаме, заяўнікам «Чарнобыльскага шляху» было зачытанае рашэнне, датычнае акцыі. Удзельнікам «Чарнобыльскага шляху» прапанавалі сабрацца з 14.00 да 15.00 на пляцоўцы перад будынкам прэзідыўма Акадэміі навук. Затым дазволена шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці, вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе прапаноўваецца правесці мітынг.

«Улады прапанавалі класічны бескампрамісны варыянт правядзення акцыі. Іншага ў іх, відавочна, няма. Мы хацелі абмеркаваць маршрут «Чарнобыльскага шляху», але нам сказалі, што рашэнне канчатковае і падпісана намеснікам старшыні Менгарвыканкама Міхаілам Ціцянковым», -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Рынкевіч.

Пракаментаваць сітуацыю прэс-цэнтр Хартыі’97 таксама прапанаваў кіраўніку аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху», лідэру руху «За свабоду» Аляксандру Мілінкевічу.

«Ніякай нечаканасці ў рашэнні ўладаў няма. Яны з дакучлівай настойлівасцю прапаноўваюць маршрут на Бангалор, але даўно вядома, што большасць дэмакратычна настроеных людзей хочуць праводзіць акцыі ў цэнтры Менску. Горад належыць ўсім, і мы даказалі, што можам праводзіць мірныя акцыі. Сёння пройдзе паседжанне аргкамітэту, і мы ўсё вырашым наконт фармату правядзення «Чарнобыльскага шляху», -- сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, што дэмакраты мусілі пачаць «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка ў 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук і працягнуць яго шэсцем да плошчы Незалежнасці, дзе павінен быў прайсці мітынг.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: