banner1 banner1 banner1

22.04.2008

Мінтранс пазбавіў ліцэнзій на аўтаперавозкі 17 кампаній 1

10:35, — Аўто

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі ў студзені-сакавіку 2008 года за парушэнне правілаў ажыццяўлення транспартнай дзейнасці скасавала ліцэнзіі 17 суб'ектаў гаспадарання, паведамілі "Інтэрфаксу" у міністэрстве.

"Па матэрыялах праверак Транспартнай інспекцыі з пачатку года скасавана 17 ліцэнзій, прыпынена дзеянне 4 ліцэнзій. Толькі за сакавік скасавана 4 ліцэнзіі", - сказалі адмыслоўцы.

Па іх звестках, у сакавіку Транспартнай інспекцыяй Мінтрансу былі зладжаны серыі праверак выканання нормаў ажыццяўлення транспартнай дзейнасці як непасрэдна на прадпрыемствах, так і на маршрутах перавозак. Падчас здзейсненых мерапрыемстваў на лініі было выпрабавана больш за 3,4 тыс. транспартных сродкаў і выяўлена 894 парушэнні.

Згодна з нормамі заканадаўства, па выніках праверак у сакавіку 2008 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 238 асобаў (з пачатку года 643 асобы). Сума штрафаў, прызначаных па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях ў сакавіку 2008 года, склала Br28,8 млн (з пачатку года Br82,9 млн).

Адмыслоўцы таксама паведамілі, што з пачатку года быў выяўлены 81 факт ажыццяўлення транспартнай дзейнасці без ліцэнзіі, пра што скіраваны паведамленні ў падатковыя органы. Агульная сума штрафных санкцый за гэты від парушэнняў склала з пачатку года больш за Br3 млн.

Па звестках Мінтрансу, у Беларусі па стане на 1 красавіка ліцэнзіі на ажыццяўленне перавозак аўтамабільным транспартам мелі больш за 11,9 тыс. суб'ектаў гаспадарання. З іх большасць спецыялізуецца на выкананні рэспубліканскіх і міжнародных грузаперавозак аўтамабільным транспартам, на долю гарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак прыпадае 18,6% ад агульнай колькасці выдадзеных ліцэнзій. Перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі здзяйсняюць 17,6% перавозцаў.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6980)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6588)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6422)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5714)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5612)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4565)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4181)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4145)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3998)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3993)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку