banner1 banner1 banner1

23.04.2008

«Краіна для народа»: Сям’я ліквідатара жыве ў канюшні! (Фота) 2

10:52, — Грамадства

17 год у драўляным бараку жыве сям’я чарнобыльскага ліквідатара, былога дэпутата гарсавету Генадзя Гаўрусёва. Дом, які 80 год таму быў чырвонаармейскай канюшняй, знаходзіцца непадалёк ад цэнтру Барысава.

Яшчэ пры жыцьці Генадзь Гаўрусёў, які памер амаль год таму, публічна адмовіўся аплачваць жыроўкі за карыстаньне, як ён пісаў, “трушчобамі, непрыдатнымі для жытла”. Цяпер акцыю супраціву працягвае ягоная сям’я, паведамляе “Радыё Свабода”.

Выгляд двухпакаёўкі на вуліцы Арджанікідзэ, 20, уражвае. Печка, счарнелая ад дыму. Шэрыя, сырыя, перакошаныя сьцены. Калёнка ў суседнім доме. На двары сьмецьце ды прыбіральня. У хаце сустрэлі спадарыня Алена Гаўрусёва з маленькім унукам ды 11-гадовай дачкой Марынай. Дачка мае “букет” хранічных захворваньняў – ад бранхіту да артрыту. Алена Ўладзімераўна гартае папку са шматлікімі адказамі ад інстанцый.

“Асабіста выклікала камісію. Камісія складалася з прадстаўнікоў домакіраваньня і СЭС. Яны зрабілі заключэньне: “Дом адпавядае санітарна-тэхнічным нормам.” Арыгінал у мяне ёсьць. Адказ з жыладдзелу, што ў 2009 будзе рамантавацца страха. А нашто тая страха, калі няма ані сьцен, ані падлогі?! Дзьме з усіх бакоў. Бывала, на ўнутраных вокнах нарастаў сьнег на 5 см. Вада замярзала, а вы ведаеце, што гэта ніжэй нуля. А калі топім, пыл, бруд – няма чым дыхаць. Пасьля кожнага ацяпляльнага сэзону мне даводзіцца рабіць рамонт. У мяне пагніла ўся мэбля. Адзіная надзея – палічаць дом аварыйным, зьнясуць і дадуць хоць нейкае жыльлё...”, - распавядае Алена Гаўрусёва.

“Фізычнае зношваньне складала 61 %... Наконт паляпшэньня жыльлёвых умоў – паведамляем, што Гаўрусёў... знаходзіцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў іх паляпшэньні...” Гэта радкі з даўняга адказу старшыні Барысаўскага райвыканкаму Васіля Дылюка. Адказ на сёньняшні запыт нядаўна атрымаўшага пасаду намесьніка старшыні Юрыя Шэлягіна наступны: “Гэтую сытуацыю я ня ведаю наогул...”

Камэнтар старшыні саюзу “Чарнобыль Беларусі” Аляксандра Валчаніна:

“Гэта адзіны выпадак на ўсю Беларусь, калі жывуць у канюшні 1920 году. Многія чыноўнікі думаюць, што ільготы ды сацыяльныя гарантыі чарнобыльцаў адмененыя. Ёсьць закон, падпісаны, дарэчы, Лукашэнкам, дзе гаворыцца, што ўдзельнікі ліквідацыі карыстаюцца правам першай чаргі на жытло ды карыстаньне жыльлёва-камунальнай гаспадаркай. У Бруселі я ўздымаў гэтае пытаньне перад дэпутатамі Эўразьвязу...”

Запазычанасьць за жыльлё сямейства Гаўрусёвых хутка дасягне мільёну. Яшчэ год таму нябожчык паведаміў службам ЖКГ, што плаціць адмаўляецца. Ягоная жонка Алена таксама кажа, што плаціць не зьбіраецца, бо няма за што. “Гэта мне павінны плаціць, што такое “жыльлё” цягну на сябе...”, - перакананая Алена Гаўрусёва.

Фота "Радыё Свабода"

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5922)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5728)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4647)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3946)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3944)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3752)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3742)

1.10, 10:24, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3578)

6.10, 14:51, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3441)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3283)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: