banner1 banner1 banner1

23.04.2008

Гарэў завод «Гарызонт» 2

11:36, — Здарэнне

На адным з цэхаў прадпрыемства "Гарызонт" адбыўся пажар. Прычына ўзгарання - невядомая.

Як паведамляе ОНТ, прычынай пажару стала іскра ад зварачнага апарату. Плошча ўзгарання склала з 200 квадратных метраў.

На месца здарэння прыбыла 8 пажарных разлікаў, пажар гасілі амаль 50 супрацоўнікаў МНС. Пажар ліквідавалі за гадзіну.

Вядома, што гэты цэх быў на рэканструкцыі. У будучыні тут планавалі размясціць сумесную вытворчасць.

"Ніхто не ведае, чаму загарэўся склад. Здаецца, там захоўваліся бракаваныя тэлевізары, - сказаў ахоўнік "Комсомольской правде в Беларуси". - Я толькі ведаю, што на трэцім паверсе дэмантаж здзяйснялі рабочыя з Маладзечна".

"Склад з тэлевізарамі на другім паверсе загарэўся недзе ў 11.20, - распавёў Аляксей, супрацоўнік суседняга прадпрыемства "Диалек". - Увесь будынак "Гарызонту" і наш былі ў дыму. Хвілін праз 10 - 15 прыехалі тры машыны МНС, але яны яшчэ хвілін сорак шукалі агмень узгарання. Палова супрацоўнікаў эвакуявалася сама, астатніх выводзілі выратавальнікі".

Супрацоўнікаў двух прадпрыемстваў учора адпусцілі дадому, але некаторыя засталіся на тэрыторыі завода суперажываць пажарнікам.

Выратавальнікі з чорнымі ад дыму тварамі распавялі "Камсамолцы", што ніхто не пацярпеў: эвакуацыя прайшла ўдала, толькі вось пластмасавыя вырабы моцна дымяцца, і каб пагасіць узгаранне цалкам, на месца выехала 21 машына.

"Узгаранне адбылося на другім паверсе ў складзе камплектоўных вырабаў, - каментуе сітуацыю прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. - Нашымі супрацоўнікамі было эвакуявана 40 чалавек. Агню практычна не было, толькі вялікае задымленне. Праз гадзіну выратавальнікі змаглі цалкам ліквідаваць агонь".

Па папярэдніх звестках, узгаранне адбылося з-за парушэння супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых прац. Ніхто з кіраўніцтва завода не пагадзіўся каментаваць гэтую сітуацыю.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6997)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6601)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6428)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5726)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5624)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4577)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4189)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4175)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4005)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4003)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку