banner1 banner1 banner1

23.04.2008

Пракурор патрабаваў прысудзіць палітвязня Сяргея Парсюкевіча да 3 год калоніі 12

16:26, — Палітыка

Пракурор патрабаваў прысудзіць палітвязня Сяргея Парсюкевіча да 3 год калоніі

Пракурор Сяргей Кунаш патрабаваў сёння на паседжанні ў Маскоўскім судзе прысудзіць лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да трох год калоніі агульнага рэжыму. Пры гэтым, па яго словах, гэты тэрмін ён запытвае для падсуднага з улікам «змягчальных» абставінаў: палітзняволены мае непаўнагадовага сына і хварэе на астму.

Нагадаем, што Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка.Віцебскі прадпрымальнік затрыманы нібыта за «гвалтоўныя дзеянні адносна супрацоўніка міліцыі». Раней Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, які прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынка» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з’яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе ў пасадзе начальніка судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Напісаць каментар (12)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6864)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6530)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6364)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5647)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5535)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4399)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4120)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3964)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3953)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3901)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку