banner1 banner1 banner1

23.04.2008

Сяргей Парсюкевіч пакляўся на іконе здароўем свайго сына, што ён не вінаваты важная навіна 8

17:34, — Палітыка

Сёньня адзін з лідэраў прадпрымальнікаў, палітвязень Сяргей Парсюкевіч выступіў у Маскоўскім судзе Менска з апошнім словам.

У сваім апошнім слове Сяргей Парсюкевіч сказаў: «Ішоў восьмы дзень галадоўкі ў зьняволеньні, і трэба быць поўным ідыётам, каб з пачуцьця помсты зьбіваць супрацоўніка міліцыі. Я сам былы афіцэр міліцыі ў адстаўцы, таму цудоўна ведаю, што за такое бывае турма. Таму мяне тут абвінавачваюць у ідыятызме.

Сьведчаньні з боку пацярпелага ўвесь час блыталіся. Яны падганялаіся пад адзін капыл у залі суду. Яны непраўдзівыя. Я неаднаразова прапаноўваў Дулубу прайсьці дэтэктар хлусьні. Ён адмаўляўся, бо ведае, што гаворыць няпраўду. Я не зьдзяйсьняў злачынства, а абараняў свой гонар, а пасьля -- жыцьцё».

Пасьля палітвязень дастаў іконку, паказаў прысутным і сказаў: "Вось Бог", а пасьля сказаў паказаўшы на родных: "А вось мая сям'я. Я клянуся жыцьцём і здароўем жонкі і сына, а таксама сваёй маці, што нікога не зьбіваў". Пасьля, паказаўшы на Дулуба, сказаў: "А Бог яго пакарае".

Прысуд Сяргею Парсюкевічу будзе абвешчаны сёньня паміж 19:30 і 20:30.

Нагадаем, што Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка.Віцебскі прадпрымальнік затрыманы нібыта за «гвалтоўныя дзеянні адносна супрацоўніка міліцыі». Раней Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, які прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6828)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6505)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6355)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5627)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5523)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4288)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4109)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3954)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3939)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3873)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку