«Белсат» перадае ў космас
25
8:34, — Палітыка
Артыкул з такiм загалоўкам выйшаў на старонках польскага выдання Gazeta Wyborcza.
"Нiхто не глядзiць праграмы "Белсата" ў Беларусi, бо яны перадаюцца не праз спадарожнiк "Сiрыус", якi з'яўляецца папулярным, а праз малаўжываную "Астру", — кажа ўладальнiк "Tygodnika Podhalanskiego" Ежы Юрэцкi, якi будзе ўдзельнiчаць у адукацыi незалежных беларускiх журналiстаў.
Кiраўнiца тэлеканала Агнешка Рамашэўская, аднак, спасылаецца на даследаваннi НIСЭПД, паводле якiх канал глядзяць каля 7,3% насельнiцтва Беларусi. Пры гэтым яна прызнае, "што гэта не значыць, што столькi чалавек глядзяць нашыя праграмы па тэлебачаннi". "Яны маглi нас бачыць у iнтэрнеце, на вiдэакасетах, — тлумачыць дырэктарка. — Калi да канца года нас будзе глядзець 5% насельнiцтва Беларусi — гэта будзе поспех".
Мiж тым самi журналiсты "Белсата" кажуць, што, на жаль, "Белсат" недаступны ў iнтэрнеце. З-за таго, што інтэрнет у беларусi нятанны, наўрад цi такi спосаб распаўсюджвання iнфармацыi можна назваць эфектыўным. Таму пытанне аб эфектыўнасцi "Белсата" застаецца адкрытым. I польскiя СМI ўжо пачалi ўздымаць гэтую праблему, паведаміла "Народная воля".
Напісаць каментар (25)




