banner1 banner1 banner1

24.04.2008

Алесь Таўстыка: «Першы справядлівы суд у Беларусі будзе над прапаршчыкам Дулубам» 10

11:02, — Палітыка

«Самы першы суд у дэмакратычнай Беларусі будзе над прапаршчыкам Дулубам, які ня толькі перавысіў свае паўнамоцтвы, збіваючы Сяргея Парсюкевіча і абражаючы іншых палітвязьняў на Акрэсціна, але потым яшчэ выступіў абвінаваўцам у судзе», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны Алесь Таўстыка, камэнтуючы ўчорашні жорсткі прысуд Сяргею Парсюкевічу.

“Цалкам відавочна, што рашэнне было прынятае загадзя. У судзе абвінаваўца нават не змог сфармуляваць матыву абвінавачання. Ён блытаўся ў юрыдычных фармулёўках. Склалася уражанне, што пракурор – ня надта юрыдычна граматны чалавек і ў судзе як раз абараняе нейкую курсавую ці дыплёмную працу”, - распавёў свае ўражанні ад суду Алесь Таўстыка, які выступаў на працэсе сведкам з боку абароны – за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ён адбываў з Сяргеем Парсюкевічам адміністратыўны арышт у спецпрыемніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў адной камеры.

“Беспраўе як было, так і застаецца ў нашай краіне, міліцыянты кіруюць людзьмі замест таго, каб ахоўваць іх ад злачынцаў. У судзе Парсюкевіч прапанаваў прапаршчыку Дулубу прайсці праверку на дэтэктары хлусні, але суддзя нават зрабіў выгляд, што не заўважыў тую прапанову. А чаму так званы пацярпелы – прапаршчык Дулуб адмовіўся прайсьці гэтую праверку? Бо спужаўся, што яе вынікі пацвердзяць, што ён хлусіць”, - кажа Алесь Таўстыка.

Паводле яго, у аснову прысуду былі пакладзеныя паказанні чалавека, які злоўжывае алкаголем і трапіў на Акрэсціна ўжо не ў першы раз за антысацыяльныя паводзіны, але галоўнае ў тым, што гэты “сведка” ў камеры увесь час спаў.

“Падобна на тое, што яго проста запалохалі. Ахоўнікі Акрэсціна да сваіх “звыклых кліентаў” адносяцца як да бяспраўных рабоў, затое нашы сведчанні, - людзей, якія вядуць нармальны лад жыцця, зарабляюць на дабрабыт сваёй сям’і і плоцяць падаткі дзяржаве, такім чынам утрымліваючы тых жа міліцыянтаў ды суддзяў, - былі прынятыя як ненадзейныя толькі на той падставе, што мы маем ня тыя погляды ды пасмелі выступіць супраць палітыкі ўлады. Таму інакш, як дрэнна падрыхтаваным спектаклем гэта назваць нельга”, - упэўнены лідэр прадпрымальнікаў.

Алесь Таўстыка таксама выказаў меркаванне, што інцыдэнт на Акрэсціна быў правакацыяй. “Мы яшчэ ў першы дзень заўважылі, што ахоўнікі на Акрэсціна неяк па-іншаму ставяцца менавіта да Парсюкевіча, робяць розныя дробныя пакасці, чапляюцца да ўсяго. Менавіта таму Сяргей паводзіў сябе надзвычай асцярожна, тым болей ён ад першага дня трымаў галадоўку і сцвярджаць, што праз тыдзень галадоўкі ды з хранічным захворваннем на астму ён збіваў у турме сытага міліцыянта – гэта проста цінічна”, - кажа Алесь Таўстыка.

Учора ўвечары суд Маскоўскага раёна Менска прызначыў лідэру прадпрымальнікаў з Віцебска Сяргею Парсюкевічу 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Прадпрымальнік таксама мусіць выплаціць міліцыянту Аляксандру Дулубу 1 мільён 100 тысяч рублёў кампенсацыі. Прысуд вынес суддзя Уладзімір Аўдзеенка. Раней пракурор Сяргей Кунаш запатрабаваў для Сяргея Парсюкевіча тры гады калоніі.

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка нібыта за "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі". Раней Сяргей Парсюкевіч быў затрыманы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка прапаршчыкам Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты ахоўнік сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Сышоў на пенсію ў 2004 годзе з пасады начальніка судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6900)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6546)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6386)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5664)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5564)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4472)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4145)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4023)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3980)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3925)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку