banner1 banner1 banner1

24.04.2008

З незалежнай газетай змагаюцца пры дапамозе ваенкамату 5

13:03, — Палітыка

Днямі галоўнаму рэдактару «Газеты Слонімскай» Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы.

Тэрмін правядзення «зборавых мерапрыемстваў» прыпыдае акурат на напружаны для рэдакцыі час — скасаванне дамовы арэнды і заканчэнне ліцэнзіі на раздробны гандаль.

22 красавіка Віктара Валадашчука выклікалі ў Слонімскі раённы ваенны камісарыят і ўручылі павестку. Начальнік гэтай установы паведаміў, што накіраваць журналіста на зборы «парэкамендаваў» абласны ваенкамат. Просьбы рэдактара перанесці зборы на больш позні тэрмін засталіся без увагі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

«Зборы будуць праходзіць з 20 траўня да 15 чэрвеня. Акурат 1 чэрвеня з рэдакцыяй скасоўваюць дамову арэнды, а 25 чэрвеня сканчаецца тэрмін нашай ліцэнзіі на раздробны гандаль», — кажа журналіст. Ён упэўнены, што гэта працяг спланаванай аперацыі па ўдушэнні адзінай зарэгістраванай недзяржаўнай газеты Гарадзеншчыны.

«Калі б я быў на месцы, я б, магчыма, змог неяк справіцца з гэтымі праблемамі. Яны выбралі вельмі „ўдалы“ момант, каб не даць мне гэтага зрабіць», — упэўнены журналіст.

Віктару Валадашчуку сёлета споўніцца 50 гадоў, і ў яго гіпертанія. У ваенкамаце гэтыя факты пакінулі без увагі, заявіўшы, што прадстаўнікі малодшага афіцэрскага складу, да якога належыць журналіст, падпадаюць пад зборы да 55 гадоў. Варта заўважыць, што пасля 30 гадоў рэдактара ані разу не забіралі на вайсковыя зборы, а аднаго з супрацоўнікаў рэдакцыі «ГС» ваенкамат нават «перадумаў» забіраць — з апасенняў, што той потым «нешта напіша».

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6032)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5405)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4966)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4384)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3907)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3859)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3671)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3630)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3328)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3266)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: