Ахвярам нацысцкіх рэпрэсій адмовілі
3
15:38, — Грамадства
Цэнтрвыбаркам Беларусі на паседжанні ў чацвер прыняў рашэнне адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе па падрыхтоўцы закону аб ахвярах нацысцкіх рэпрэсій.
З ініцыятывай стварэння групы па падрыхтоўцы законапраекту выступіла група грамадзян, некаторыя з якіх прадстаўляюць грамадскае аб’яднанне былых вязняў фашызму, перадае "Інтэрфакс".
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аркадзь Шкуран, матывуючы зварот, заявіў, што ў беларускім заканадаўстве адсутнічаюць прававыя нормы ў адносінах ахвяраў нацысцкіх рэпрэсіяў. У прыватнасці, па ягоных словах, у законе аб ветэранах ільготам былым вязням надзяляецца недастатковая ўвага.
Праект закона, па ягоных словах, прапаноўвае стварэнне ў Беларусі Цэнтру нацыянальнай памяці.
Чалец Цэнтрвыбаркама Надзея Кісялёва, выступаючы з заключэннем ЦВК, адзначыла, што, з пункту гледжання правілаў падачы дакументаў, ніякіх заўвагаў ці парушэнняў не выяўлена. Аднак, міністэрства юстыцыі прапанавала дапрацаваць заканапраект і яшчэ раз унесці ў ЦВК.





