banner1 banner1 banner1

25.04.2008

Закон аб ільготах праваліўся: замест эканоміі выдаткі выраслі ў 3,5 разы 14

12:16, — Эканоміка

Старшыня сталай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі "палаты прадстаўнікоў" Мікалай Чурсін прапануе прыцягнуць да адказнасці службоўцаў, якія распрацоўвалі законапраект аб дзяржаўных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян.

Пра гэта ён заявіў 25 красавіка падчас сумеснага паседжання "палатаў" нацыянальнага сходу, на якім члены ўрада адказваюць на пытанні "парламентарыяў".

"Пры разглядзе гэтага праекту ў "дэпутатаў" было шмат пытанняў, - сказаў М.Чурсін. - Але Савет міністраў у асобе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пераканаў "дэпутатаў", што гэты законапраект урэгулюе сацыяльную справядлівасць, знізіць фінансавую нагрузку на бюджэт, а ашчаджаныя сродкі будуць скіраваны на дапамогу дзецям".

Аднак, па словах "парламентарыя", аргументацыя ўрада аказалася "абсалютна няслушнай". "За першы квартал 2008 года замест эканоміі бюджэтных сродкаў мы атрымалі рост выдаткаў на гэтыя мэты ледзь не ў тры з паловай разы. Страты таксама панесла чыгунка", - адзначыў "дэпутат".

У адказ на гэта намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў нагадаў "дэпутатам", што азначаны законапраект "мы прымалі ўсё разам". "Калі вы занясеце прапанову па адказнасці пэўных службовых асобаў персанальна, то мы гатовыя рэальна гэта разгледзець", - сказаў А.Кабякоў.

Закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" быў прыняты "палатай прадстаўнікоў" 23 траўня, ухвалены "саветам Рэспублікі" 28 траўня і 14 чэрвеня 2007 года - падпісаны Лукашэнкам. Ён увайшоў у моц 17 снежня мінулага года.

Напісаць каментар (14)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6800)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6485)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6341)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5607)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5504)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4154)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4094)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3944)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3918)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3850)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку