banner1 banner1 banner1

28.04.2008

КДБ узбройваецца для сачэння за апазіцыяй? важная навіна 17

9:50, — Палітыка

Мінулым тыднем Менск наведаў гандлёвы прадстаўнік ангельскай кампаніі Sepura, які прэзентаваў беларускім спецслужбам і Міністэрству абароны спецсродкі для схаванага вонкавага назірання за аб'ектамі.

На сустрэчы з адмыслоўцам з Sepura прысутнічалі некалькі вайсковых афіцэраў у форме, супрацоўнікі МУС і КДБ. Асноўны ўпор на прэзентацыі быў зроблены менавіта на вайсковае ўжыванне прапанаваных радыёстанцыяў, па-сучаснаму - радыётэрміналаў, піша «Ежедневник».

Прадукцыя кампаніі Sepura у свеце вядома акурат сваім нецывільным выкарыстаннем. Так, падчас вайны ў Іраку скандальнае адценне меў продаж некалькіх дзясяткаў тысяч тэрміналаў у раён узброенага канфлікту.

Асабліва шмат часу на менскай прэзентацыі было адведзена на тэрміналы для службаў схаванага назірання, якія могуць маскавацца пад адзеннем ці ў кішэні, калі ўрадавыя агенты сочаць за пэўным чалавекам. Зразумела, такія тэрміналы зроблены па апошнім слове тэхнікі, маюць высокі ўзровень шыфравання голасу і кіруюцца схаваным маніпулятарам. Для таго, каб прыбор нельга было выявіць пры знаходжанні побач з аб'ектам назірання, ён не мае дысплеяў, а сігналы выкліку аператыўнага агента падаюцца ў выглядзе замаскаваных вулічных шумоў.

Для захавання высокага ўзроўня сакрэтнасці пры назіранні за людзьмі ангельская кампанія прапанавала беларускім замоўцам найшырэйшы выбар адмысловага маскавальнага адзення і аксэсуараў для назірання, уключаючы камізэлькі розных колераў, устаўкі ў штаны, станікі, брошкі і заплечнікі.

Дакладчык запэўніў, што поўны каталог адмысловага адзення для сачэння з апісаннем тавараў на любы густ, які налічвае 300 старонак, будзе перададзены зацікаўленым беларускім спажыўцам. Вельмі рэкамендаваліся гарнітуры схаванага нашэння, калі слухаўка хаваецца настолькі глыбока ў вуха, што без адмысловага абсталявання яго не выцягнуць.

Па словах супрацоўніка Sepura, кампанія ўжо прадавала сваю тэхніку ў МУС і ФСБ Расеі, а ў Вялікабрытаніі шматлікія радыётэрміналы афіцыйна прыняты ва ўзбраенне адной з наймагутных выведных службаў свету. Цяпер кампанія мае цвёрды намер пачаць продажы ў Беларусі.

"Е" зафіксаваў, што пасля прэзентацыі пачаліся перамовы з адным з беларускіх замоўцаў, якія праходзілі не адну гадзіну.

Напісаць каментар (17)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   06.07   07.07 
Брэст Ясно+24
+16
Небольшой дождь+24
+16
Віцебск Небольшая облачность+18
+9
Возможен дождь+19
+9
Гомель Ясно+20
+10
Облачно+26
+10
Гродна Небольшая облачность+21
+14
Небольшой дождь+24
+14
Мінск Небольшая облачность+18
+11
Небольшой дождь+22
+12
Магілёў Небольшая облачность+18
+8
Небольшой дождь+22
+8


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (13303)

3.07, 13:19, — Палітыка

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (12491)

30.06, 10:18, — Аўто

Белорусский диктатор осваивает кредит МВФ (Фото) (10116)

3.07, 17:29, — Палітыка

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9984)

29.06, 10:42, — Эканоміка

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8740)

1.07, 8:59, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (8105)

29.06, 15:18, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (7046)

1.07, 14:12, — Палітыка

Эмануил Зэльцэр: Белорусский КГБ не лучше гестапо – мне угрожали смертью (Обновлено) (7046)

3.07, 15:03, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6754)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (6326)

29.06, 14:09, — Культура

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: