9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якой мэтай едзе ў Менск миністр абароны Расеі?

6

У Менск з афіцыйным візітам 29 красавіка прыбывае міністр абароны Расейскай Федэрацыі Анатоль Сердзюкоў.

Аб гэтым паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Мінабароны Беларусі. Візіт працягнецца да 30 красавіка.

"Пад час візіту ў фармаце "адзін на адзін" з расейскім калегай сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанад Мальцаў. 30 красавіка кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краінаў прымуць удзел у чарговым паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі", паведамілі ў прэс-службе.

Пад час паседжання калегіі плануецца разгледзець пытанні падрыхтоўкі праектаў міжурадавых дамоваў аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнага групавання войскаў і аб узаемадзеянні ў галіне радыёэлектроннай барацьбы.

Міністр абароны Расейскай Федэрацыі таксама наведае Менскі завод колавых цягачоў і ДНВА "Агат".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках