banner1 banner1 banner1

29.04.2008

У адстаўку з чыстым сумленнем?

10:32, — Крымінал

Савет міністраў вызваліў ад займанай пасады намесніцу старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпром" па эканоміцы Ларысу Пліско. Афіцыйна яна адпраўлена ў адстаўку ў сувязі са сканчэннем тэрміна кантракту. Аднак ні для каго не таямніца, што галоўнай падставай стала распачатая адносна яе крымінальная справа.

Крымінальная справа адносна намстаршыні канцэрна была распачата яшчэ ў лютым 2007 года. Прычым падставай стала суцэльная дробязь, калі ўлічваць, якія фінансавыя рычагі знаходзіліся ў руках Л.Пліско. Мусіць, менавіта таму падначаленыя намесніка старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпром" былі вельмі здзіўлены, калі прыйшла вестка, што іх бос стала падазраванай па крымінальнай справе, паведамляе газета "Ежедневник".

Прычым па абвінавачанні ў здзяйсненні махлярства. Больш за год таму "Ежедневник" пра гэта пісаў і нават спрабаваў узяць каментар у Л.Пліско, але яна, нажаль, адмовілася нешта тлумачыць.

Так сказала яе сакратарка. А між тым прэтэнзіі, якія выказалі аператыўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, нявартыя і гарэлага шэлега.

Як атрымалася высветліць, Л.Пліско інкрымінавалі тое, што яна, злоўжываючы даверам працаўнікоў канцэрна "Белдзяржхарчпром", дала ім загадзя падманныя звесткі аб сваёй працоўнай дзейнасці. Гэтыя звесткі былі неабходны для атрымання надбаўкі да заробку за працягласць бесперапыннага працоўнага стажу.

Па папярэдніх звестках УБЭЗ, у сярэднім дадзеныя падманныя звесткі дазволілі намесніцы старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпром" штомесяц атрымліваць дадатак да заробку памерам у 220 тыс. рублёў. Так працягвалася мала не два гады. Па падліках супрацоўнікаў міліцыі, агулам за гэты час Л.Пліско нібыты "нагрэла" працадаўцу на 4,6 млн рублёў. Усе гэтыя дзеянні, на думку следства, пацягнулі на кваліфікацыю па арт.209 ч.1 КК РБ (махлярства).

Варта адзначыць, што цэлы год пра распачатую крымінальную справу нічога не было чуваць. Усе спробы высветліць яе лёс траплялі на сцяну неразумення: маўляў, такая справа ёсць, але хто яе разглядае, не ведаем. Пэўны час нават здавалася, што Л.Пліско здолела плённа развязаць узніклую праблему і крымінальная справа зачынена, напрыклад, з-за адсутнасці складу злачынства, ці за тэрмінам даўніны, ці яшчэ з нейкай прычыны. Прынамсі, у канцэрне "Белдзяржхарчпром" сказалі, што не маюць да Л.Пліско прэтэнзіяў.

Зрэшты, адстаўка намесніцы старшыні канцэрна сведчыць пра тое, што праблема калі і была плённа развязана, то не да канца. Лёс распачатай год таму крымінальнай справы пакуль, нажаль, высветліць не атрымалася.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6795)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6485)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6340)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5600)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5503)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4141)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4092)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3941)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3918)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3848)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку