banner1 banner1 banner1

29.04.2008

ЧП у тубдыспансеры 4

15:04, — Здарэнне

Святло ў двухпавярховым корпусе абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера па вуліцы Сасновай у Магілёве знікла ў нядзелю ў 23.08. На лініі электраперадачы адбылася аварыя. Калі згасла святло, як паведамляе «Советская Белоруссия», у дыспансеры пачаліся беспарадкі.

На другім паверсе гэтага корпуса лечацца людзі з цяжкай адкрытай формай хваробы. Большасць з іх адхіляліся ад лячэння, таму сюды патрапілі па рашэннях судоў. Шмат хто – з месцаў пазбаўлення волі. Выхад на вуліцу для іх зачынены. На першым паверсе будынка - міліцэйскі пост з камерай відэаназірання.

Беспарадкі пачаліся, калі нехта з хворых убачыў у вакне, што ў суседнім корпусе дыспансера электрычнасць не адключалі. «Глядзіце, нас тут за людзей не лічаць, Пасху не даюць адсвяткаваць, прымушаюць спаць», - крычалі завадатары.

76 пакрыўджаных пацыентаў пачалі біць шкло. Затым адчынілі дзверы і рушылі на першы паверх.

Прапаршчык Сяргей Юцаў, які дзяжурыў у тую ноч, у час заўважыў на маніторы пачатак канфлікту (абсталяванне відэаназірання надзеленае рэзервным акумулятарным сілкаваннем), звязаўся са сваім кіраўніцтвам.

- Ноч выдалася і без таго складаная, - узгадвае начальнік Кастрычніцкага аддзела дэпартамента «Ахова» Магілёва маёр міліцыі Сяргей Мельнічук. – святло згасла не толькі ў гэтым корпусе, але і на суседняй вуліцы ў прыватным сектары, і ў некаторых установах, у тым ліку – у нашым аддзеле. каля 45 аб’ектаў засталіся без аховы. Увесь асабісты састаў быў падняты па трывозе.

Становішча ў тубдыспансеры распалілася настолькі, што туды адначасова з «Аховай» прыбылі і кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС, і байцы спецыяльнай роты хуткага рэагавання. Дзяжурны добра запомніў завадатараў. З імі міліцыянты і пачалі перамовы. Калі хворых змаглі ўпэўніць у тым, што прычынай знікнення электрычнасці сапраўды стала аварыя, яны пачалі разыходзіцца па палатах. А хутка з’явілася і святло: паломку энергетыкі ўстранілі за паўгадзіны.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6989)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6597)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6426)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5719)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5619)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4571)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4186)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (4163)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3999)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3999)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку