banner1 banner1 banner1

30.04.2008

Амерыканскага грамадзяніна збіваюць у беларускай турме 19

8:32, — Палітыка

25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным у Менску амерыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцэрам.

Па словах консула, Зэльцэр паведаміў ёй, што "на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі". Пра гэта Кэралайн Сэвэдж паведаміла ў інтэрв’ю агенцтву БелаПАН. Па словах консула, Зэльцэр вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Па выніках наведвання Зэльцэр амерыканскі консул скіравала справаздачу ў Вашынгтон, пасля чаго ў Дзярждэпартамент быў запрошаны часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША.

Учора, нагадаем, Дзярждэпартамент ЗША заклікаў беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зэльцэра "з меркаванняў гуманнасці". Адпаведны зварот быў уручаны беларускаму часаваму паверанаму 25 красавіка.

Зварот амерыканскага замежнапалітычнага ведамства, растлумачылі ў амбасадзе ЗША у Менску, выкліканы станам здароўя Зэльцэра. "За час, які беларускія ўлады трымаюць Зэльцэра ў няволі, стан яго здароўя значна пагоршыўся".

Амбасада ЗША таксама звяртае ўвагу, што "спатрэбіўся амаль месяц рэгулярных запытаў для таго, каб атрымаць магчымасць зноў наведаць затрыманага амерыканца, чые праблемы са здароўем дакументальна пацверджаны". Першая сустрэча з ім адбылася 27 сакавіка.

28 красавіка брат арыштаванага Марк Зэльцэр даслаў звароты да Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча, у якіх заклікаў "захаваць жыццё Эмануілу Зэльцэру". Ён таксама адзначыў, што па ягонай інфармацыі, "Барыс Беразоўскі не жадае дапусціць магчымага вызвалення Зэльцэра і рыхтуе забойства Эмануіла ці яго "натуральную" смерць, звінаваціўшы ў гэтым Беларусь".

Эмануіл Зэльцэр і яго сакратар Уладлена Функ былі затрыманы пасля прылёту ў Менск 12 сакавіка. Ім інкрымінуецца выкарыстанне загадзя падробных дакументаў. Па словах адваката затрыманых, следства працягваецца, а справа мае статус дзяржаўнай таямніцы.

Напісаць каментар (19)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: