9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае адключэнне электраэнергіі ў Венесуэле

Масавае адключэнне электраэнергіі адбылося ў Венесуэле. Як паведаміў прэзідэнт нацыянальнай энергетычнай карпарацыі Ипаліта Іск’ерда, без святла знаходзяцца ад 40% да 50% тэрыторыі краіны.

Электрычнасці няма ў большай частцы Каракаса, сталіцы 27-мільённай дзяржавы. На вуліцах горада з’явіліся шматкіламетровыя пробкі з-за непрацуючых святлафораў, спыніліся цягнікі метро, не працуе мабільная сувязь.

Па словах Іск’ерда, збой у сістэме электразабеспячэння адбыўся ў гадзіну "пік". Служба па надзвычайных становішчах заклікае насельніцтва да спакою.

Пакуль няма дадзеных, ці адбілася адключэнне святла на нафтавай прамысловасці Венесуэлы, якая ўваходзіць у Арганізацыю краінаў-экспарцёраў нафты, перадае ИТАР-ТАСС.

Сёння зранку падача электраэнергіі была адноўленая ў большасці дэпартаментаў Венесуэлы, паведаміў міністр унутраных справаў і юстыцыі гэтай краіны Рамон Радрыгес Часін. Практычна ва ўсе раёны сталіцы Венесуэлы падаецца электрычнасць.

Разам з тым, па інфармацыі ИТАР-ТАСС, да цяперашняга часу не працуе метро, што ўскладняе транспартную сітуацыю ў горадзе. Шмат працоўных і служачых не могуць вярнуцца дахаты, таму што на асноўных магістралях стварыліся шматгадзінныя пробкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках