banner1 banner1 banner1

30.04.2008

Сардэчна запрашаем у сям'ю!? фатаздымкі 40

12:11, Аляксандр Дземідовіч, Marketing.by — Грамадства

Разгараецца чарговы віток канфлікту імпарцёра Volkswagen у Беларусі з Мінгарвыканкамам. Планаваная ў траўні рэкламная кампанія VW Golf на мяжы зрыву з-за адмовы ўзгадніць рэкламны сюжэт, які, на думку адмыслоўцаў Volkswagen'а, не супярэчыць закону "Аб рэкламе".

Тое, што брэнд Volkswagen трапіў у няласку Упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, якое мусіць бараніць густы і маральнасць беларускіх грамадзян, вядома даўно. І ў памкненні пакараць сваволу, беларускія чыноўнікі ўжо не хаваюць свайго тэндэнцыйнага стаўлення да маркі.

Падставай для новага вітка канфлікту паслужыла рэкламная кампанія Volkswagen Golf, якая мелася стартаваць з 1 траўня 2008 года. Асноўная мэтавая аўдыторыя Volkswagen Golf - маладзёны, якія робяць першыя крокі ў жыцці, і маладыя сем'і. Узрост мэтавай аўдыторыі вар'юецца ў межах 23-32 гады. Адпаведна, і камунікацыйнае пасланне для прасоўвання гэтай мадэлі выбіраецца зыходзячы з перавагаў і тэматыкі, блізкай МА. Нічога дзіўнага, што рэкламныя кампаніі Volkswagen Golf – заўсёды кідкія, з яскравым эмацыйным пасылам. Згадайце, прынамсі, гучныя кампаніі Volkswagen Golf Variant "Даўжэйшы ў класе" і кампанію "Неверагодна, ды факт. Volkswagen Passat па ашаламляльных коштах", дзе давялося шматкроць перарабляць рэкламны імідж.

Новая кампанія распрацоўвалася пад слоганам "Сардэчна запрашаем у сям'ю". Досыць папсовы слоган крыэйтары РА "Крынь" трансфармавалі ў яскравы і нават “сцёбны” сюжэт з мафіяй і Донам Корлеонэ ў галоўнай ролі. Улічваючы перманентны стан канфлікту з Упраўленнем прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, узгадненне сюжэту пачалося на стадыі эскізу.

Першая заўвага датычыла прапаганды палення. Эксперты Упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама настойліва рэкамендавалі прыбраць цыгару з іміджу. Заўвага, дарэчы, слушная. Сам не палю і прамаўляю здаровы лад жыцця. Гэтую заўвагу ўзялі да ўвагі і паабяцалі выправіцца ў канчатковым іміджы. Але наступным ранкам сюжэт канчаткова завярнулі без тлумачэння прычынаў.

Застаецца толькі прыкідваць, што выклікала буру ў шклянцы вады. Можа нехта ў гэтым бяскрыўдным пасланні ўгледзеў прапаганду гвалту, не выключана, што твары на іміджы падаліся панурымі - у нас жа сацыяльна арыентаванае грамадства, якое ідзе да светлай будучыні, а можа, нехта пазнаў сябе, і палічыў рэкламу Volkswagen Golf асабістай абразай. Аднаму Богу вядома…

Усе спробы маркетолагаў Volkswagen і мэнэджараў агенцтва Starcom атрымаць ясны адказ не мелі плёну. Была толькі рэкамендацыя: хочаце атрымаць афіцыйную выснову - падавайце афіцыйны запыт. Паколькі ўзгадняўся эскіз, афіцыйная падача запыту прадугледжвала правядзенне поўнага цыклу прадакшну: пошуку мадэляў, пагаднення з імі, дакументальнага афармлення і правядзення фотасесіі, апрацоўкі іміджу і падрыхтоўкі макета да друку… І усё дзеля таго, каб закамплексаваны чыноўнік, які пакутуе на паталагічную боязь прыняць узважанае рашэнне, даў афіцыйную выснову "Адмовіць у размяшчэнні".

Для іншых калегаў будзе даволі цікавым, што ў кулуарах падача афіцыйнага запыту ўспрымаецца экспертамі Упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама як нейкі аналог "Чорнай пазнакі". Гэта значыць, што ў далейшым узгадненне надворнай рэкламы будзе праходзіць праз прызму тэндэнцыйнасці. Прыкладна так, як сёння ўзгадняе “надворку” Імпарцёр Volkswagen.

Імідж білборда, які быў пададзены на ўзгадненне

Планаваны макет у прэсу

Напісаць каментар (40)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6824)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6498)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6352)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5624)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5517)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4267)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4106)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3953)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3939)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3871)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку