9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Comedy Club» абвінаціў вядучых БТ у антыамерыканізме

18

У апошняй праграме беларускай версіі вядомага праекта “Comedy Club” рэзідэнт клуба Максім Т-34 жорстка прайшоўся па праграме АНТ “Вялікая палітыка” і навінам БТ.

Прыкладам, вядучы “Вялікай палітыкі” Вадзім Ялфімаў быў ускосна абвінавачаны ў антыамерыканізме. Маўляў, калі вы жадаеце даведацца, чаму ў Бразіліі не ўрадзіўся ўкроп, то спадар Ялфімаў вам растлумачыць, што ў гэтым вінаватыя амерыканцы. Ну, а пра глядачоў БТ Максім Т-34 зрабіў празрыстую намінку, што ім вешаюць лапшу на вушы. Бачна было, што спадару Ялфімаву такая ацэнка яго “Вялікай палітыкі” не прыйшлася да спадобы, паведамляе "Радыё Рацыя".

Дарэчы, па звестках “Рацыі”, у Адміністрацыі прэзідэнта вельмі незадаволеныя “Comedy Club” і ягонай філіяй “Наша Белараша”. На думку чыноўнікаў, апошняя праграма стварае не вельмі спрыяльны імідж Беларусі. Магчыма, учорашні выступ Максіма Т-34 можа стаць апошняй кропляй і канчаткова вызначыць лёс рэзідэнтаў “Comedy Club”.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках