banner1 banner1 banner1

7.04.2008

Лявон Баршчэўскі: «Грошы «Райффайзэн-банку» ідуць на утрыманьне рэпрэсіўнага мэханізму» 6

15:58, — Эканоміка

Беларускія банкі дазволена правяраць ня толькі айчынным, але і замежным аўдытарам. Гэтае рашэньне прынятае сьледам за паведамленьнем аб продажы сямю беларускімі банкамі значнай колькасьці сваіх актываў замежным банкірам.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку, галоўнай мэтай зьменаў называе жаданьне ўладаў павялічыць давер замежнікаў да банкаўскай сыстэмы Беларусі.

“На гэта ж скіравана і замена кіраваньня ўнутры банкаў паводле заходніх стандартаў. Бо яно ў нас раней таксама было адміністратыўным. Гэта новая лінія, якая закранае асновы банкаўскай сыстэмы”, сцьвярджае Багданкевіч.

На яго думку, канчатковай мэтай гэтых зьменаў трэба лічыць “спробу прыцягнуць замежных інвэстараў, зьнешні капітал у эканоміку Беларусі. У тым ліку і ў банкаўскую сфэру, паколькі дагэтуль нават сюды, па вялікім рахунку, замежныя грошы не ішлі”.

Між тым магчымаму зьяўленьню заходніх грошай у беларускіх банках могуць перашкодзіць палітычныя абставіны. На мінулым тыдні ў Вене падчас міжнароднай канфэрэнцыі яе ўдзельнік Яраслаў Раманчук распаўсюдзіў зварот да ўкладчыкаў аўстрыйскага “Раффайзэн-банку”. Ад імя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі іх заклікаюць разарваць дачыненьні з гэтым банкам і забраць адтуль свае грошы.

Лідэр партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, які ініцыяваў гэтую акцыю, у інтэрвію “Свабодзе” кажа: “Грошы ў Беларусь ідуць ня толькі з Расеі, але і ад аўстрыйскага “Раффайзэн-банку”.

“Калі супаставіць публікацыі мэдыяў, дык атрымліваецца, што “Раффайзэн-банк” у апошнія гады крэдытуе рэжым яшчэ ў большых памерах. І гэта ўсё робіцца непразрыста, што нетыпова для заходніх банкаў. Таму мы выступаем за празрыстасьць — ці не ідзе гэтае фінансаваньне на ўтрыманьне сілавых структураў, рэпрэсіўнага мэханізму? Пакуль што з боку “Раффайзэн-банку” рэакцыі няма. Ён не абвяргае нашых прэтэнзіяў. А значыць, нешта за гэтым ёсьць”, падкрэсьлівае Баршчэўскі.

Некаторыя банкі Беларусі выстаўляюць на продаж замежнікам значную колькасьць сваіх актываў. Абвешчана, што кантрольныя пакеты двух буйных дзяржаўных банкаў (“Белпрамбудбанку” і “Інвэстбанку”) прададуць замежнаму капіталу. Яшчэ два буйныя дзяржаўныя банкі (“Беларусбанк” і “Аграбанк”) выстаўляюць на продаж прыкладна па 15% сваіх акцыяў. Сем банкаў зьбіраюцца прадаць за мяжу значную частку сваіх актываў.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11657)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6813)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5315)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4903)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4291)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4228)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4072)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3819)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3373)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: