banner1 banner1 banner1

7.04.2008

З БДУ студэнтаў выключаюць за апазыцыйныя погляды 12

16:38, — Палітыка

Моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Пашкевіча адлічаюць з гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цэлы тыдзень хлопец ня можа атрымаць дазволу абараніць курсавую работу. А сёньня паведамілі, што найбліжэйшымі днямі яго адлічаць.

«Справа ў тым, што яшчэ летам мяне выключылі з ВНУ за ўдзел у выбарах у Менскі гарадзкі савет, за тое самае з гістфаку адлічылі і сябра Партыі БНФ Андруся Ігнатовіча. Я змог узнавіцца на завочным аддзяленьні, на 6-м курсе. Цяпер мне адмаўляюцца залічыць іспыт па мэтадалёгіі гісторыі, які я здаў. Аднак потым высьветлілася, што здаў я не свайму выкладчыку, і іспыт анулявалі. Не мая праблема, што ВНУ ня можа разабрацца з сваімі ўнутранымі пытаньнямі. Мне ў дэканаце адкрыта сказалі, што рашэньне аб маім выключэньні прымалася нават не на ўзроўні рэктара, а нашмат вышэй», — кажа М.Пашкевіч у інтэрвію “Нашай ніве”.

Фактычна, для атрыманьня дыплёму Пашкевічу заставалася толькі абараніць курсавую, а таксама здаць дзяржаўныя іспыты. Але, мабыць, такой магчымасьці ўжо не надарыцца. Як лічыць хлопец, выключэньне зьвязанае з крымінальнай справай за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня, удзеле ў сьвяткаваньні Дня Волі, а таксама тым, што ён стаў адным з заяўнікаў сёлетняга «Чарнобыльскага шляху».

Міхаіл кажа, што праблем з вучобай у яго ніколі не ўзьнікала да той пары, пакуль ён не пачаў браць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці.

«Проста так саступаць я не зьбіраюся. Буду змагацца за свае правы. Зьбіраюся заўтра пракансультавацца зь юрыстам АГП Сяргеем Альферам, пасьля чаго ўжо выпрацую канчатковы плян дзеяньня. Ведаю толькі, што зьяжджаць на навучаньне ў Польшчу ня буду. Чарговы раз узнаўляцца ў БДУ таксама ня мае сэнсу, калі цяпер да канца вучобы застаецца некалькі крокаў. Трэба змагацца за сваё цяпер», — падсумоўвае М.Пашкевіч.

Напісаць каментар (12)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11652)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6812)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5313)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4900)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4227)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4071)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3818)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3373)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: