9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: «Санкцыяў Еўразвяза трэба было чакаць»

2

Рашэньне Эўразьвязу падоўжыць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў камэнтуюць палітыкі і палітолягі. Палітоляг Андрэй Фёдараў кажа, што для яго сёньняшняе рашэньне ня стала нечым надзвычайным:

“Гэтага трэба было чакаць пасьля падзеяў, якія адбыліся 25—27 сакавіка. Раней беларускі бок зрабіў нейкія крокі насустрач Эўропе, калі выпусьціў з-за кратаў амаль усіх палітвязьняў. І чакаў крокаў насустрач. Але чакаў, мабыць, зашмат, бо спадзяваўся, што адменяць усе візавыя санкцыі.

Далей шмат што будзе залежаць ад таго, як складуцца нашыя дачыненьні з Расеяй. Калі будзе нейкае пацяпленьне, хоць і адноснае, дык чакаць паляпшэньня дачыненьняў з Захадам нам не выпадае. А калі ўзьнікнуць пэўныя праблемы — найперш эканамічныя — тады можна чакаць новай хвалі пацяпленьня. Хоць чым гэта скончыцца — невядома, бо, на жаль, Эўразьвяз — таксама занадта бюракратызаваная структура. І яна ня можа апэратыўна і хутка рэагаваць на зрухі ў двухбаковых дачыненьнях”, -- паведаміў палітолаг “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках